спі́сак, ‑ска, м.

Тое, што і спіс. Усіх, каго прынялі ў першы клас, настаўніца выклікала па спіску, размаўляла з імі. Навуменка. Старажытных [глагалічных] спіскаў знойдзена вельмі мала. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

студэ́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да студэнта, студэнцтва. Студэнцкі гурток. Студэнцкі білет. □ Сцяпан .. скончыў першы курс будаўнічага інстытута і праводзіў дома свае першыя студэнцкія канікулы. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пярве́й ’раней’ (мядз., Жд. 3; в.-дзв., ашм., смарг., Сл. ПЗБ), ст.-бел. первѣи ’хутчэй, раней’ (Альтбаўэр). Вышэйшая ступень параўнання ад прыслоўя пе́рва ’спачатку’ (гл.), параўн. балг. пъ́рвей ’калісці; нядаўна’ (ад пръвпершы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абаро́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае сваёй мэтай абарону. Абарончыя баі. Абарончая тактыка. // Прызначаны для абароны. Абарончыя збудаванні. Абарончы рубеж. □ Узвод Пазняка першы прарваўся праз абарончыя лініі ворага. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зато́н, ‑а, м.

Тое, што і затока. // Натуральны заліў або спецыяльнае месца на рацэ, прыстасаванае для зімоўкі і рамонту суднаў. З затока ў мора выйшаў першы сейнер. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́згавіныпершы скаромны дзень пасля Вялікага Посту’ (Др.-Падб.), ро́згаўкі ’тс’ (ТС), разгаве́нне ’тс’ (ТСБМ). Да разгавецца ’паесці першы раз пасля Посту’, якое з роз‑/раз‑ са значэннем ’ажыццяўленне дзеяння ў адваротным напрамку’ і гаве́ць ’пасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі’, якое са ст.-слав. говѣти ’быць набожным, богабаязным’, роднаснага лац. favēre, faveō ’ставіцца з прыхільнасцю, мець ласку’, умбр. fonēr ’прыемна абдуваць’, ст.-ісл. (< *gawiðō) ’шанаваць, быць набожным’ < і.-е. *ghau̯‑ē̯iō (Бернекер, 1, 338; Фасмер, 1, 432–434; Махэк₂, 181; Голуб-Ліер, 197; Младэнаў, 104; Скок, 1, 597).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пустак ’аднагадовае цяля, жарабя’ (БРС, Янк. I, Шат., З нар. сл., Шатал., Мат. Гом., Клім.). Ад вы́пусціць з суф. ‑ак; параўн. азначэнне Янкоўскага (1, 56): ’маладняк, які першы год выпускаецца разам са статкам на пашу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наськапа́ць ’нашчапаць’ (віл.; раг., Сл. ПЗБ). Да ськапаць ’шчапаць’, што ў сваю чаргу са скяпаць (скепиць) ’шчапаць, калоць’ (Нас.) у выніку «пераносу» мяккасці з другога на першы зычны, што прывяло да ліквідацыі нетыповага спалучэння ‑КЯ‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дванаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Узростам у дванаццаць год. Першы ліст .. [Галіна Пятроўна] напісала ў Маскву маме і свайму дванаццацігадоваму сыну Валерыку. Шамякін.

2. Працягласцю ў дванаццаць год. Дванаццацігадовы перапынак у працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атла́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Мужчынская статуя, якая падтрымлівае перакрыцце будынка, порціка і звычайна прыстаўляецца да сцяны або калоны. Атланты Эрмітажа.

2. Першы шыйны пазванок у вышэйшых пазванковых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)