Прыдзю́жыць ’моцна пайсці (пра дождж)’ (рэч., Нар. сл.). Відаць, экспрэсіўнае ўтварэнне з коранем дзюж‑, у якім спалучаецца семантыка прысл. ду́жа ’вельмі’ і прым. ду́жымоцны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыглу́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыглушыць.

2. у знач. прым. Трохі аслаблены, не моцны. З царкоўнай вежы слаба даносіўся прыглушаны голас званоў. Колас. Ціха шасцелі газеты і кнігі, і адно толькі чуўся прыглушаны, як з-пад падушак, пошапак. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стагна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стагнаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ночы цяпер стаялі зорныя .. і да самай раніцы чуліся тут: моцны шэпт, кашаль, стагнанне, божканне. Чорны. Толькі зрэдку на світанні, Як павейваў вецярок, Журба чулася, стагнанне, — Плакаў ссечаны дубок. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траску́н, ‑а, м.

1. Жук сямейства лістаедаў, які ўтварае трэск трэннем кончыка брушка аб надкрыллі.

2. Разм. Моцны мароз. — Спі, сынок! — азвалася спрасонку маці. Ён ціха пасядзеў на ложку, пакруціў галавою і, прыслухаўшыся да цемнаты, уцяміў — страляў мароз-траскун у сцяне. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаба́н, ‑а, м.

Пастух, які пасе авечы статак. І гнаў чабан свой статак летам На вадапой праз стэп сівы, А моцны вецер выў над стэпам, Сухі ламаючы кавыль. Прыходзька. У скалы мёд зносяць руплівыя пчолы, Чабан грае песню на зурне вясёлай. Купала.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жар, -у, м.

1. Гарачае вуголле без полымя.

Падгарнуць жару.

2. Моцна нагрэтае паветра; спёка.

Летні ж.

3. Павышаная тэмпература цела пры хваробе (разм.).

У дзіцяці моцны ж.

Бегчы, як жару ўхапіўшы (разм.) — вельмі хутка імчацца.

Даць (задаць) жару (разм.) — моцна насварыцца, расправіцца з кім-н.; хутка зрабіць што-н.

Чужымі рукамі жар заграбаць (разм., неадабр.) — не працуючы самому, карыстацца тым, што зрабілі іншыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчо́дры, -ая, -ае.

1. Які шырока аказвае дапамогу, ахвотна траціць сродкі на іншых, не скупы.

Ш. чалавек.

2. перан. Які з ахвотай, многа хваліць.

Ш. на пахвалу.

3. Каштоўны, багаты.

Ш. падарунак.

Шчодра (прысл.) надзяляць каго-н. чым-н.

4. перан. Моцны, інтэнсіўны ў сваім дзеянні, выяўленні.

Ш. бой.

Ш. дождж.

Шчодрай рукой (надзяляць каго-н.) — не шкадуючы.

|| наз. шчо́драсць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ва́ліва, валева ’многа’ (КСТ). Укр. ва́ляво ’тс’ (Грынч.). Да прыметніка *валлівы < валіць (параўн. маўклівы, ганарлівы). Семантычна пацвярджаецца выразам «валам валіць»; параўн. яшчэ ўкр. ва́льниймоцны, вялікі’ (Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

роў 1, рова; мн. равы, ‑оў; м.

Доўгае паглыбленне, выкапанае ў зямлі; канава. Над нёманскай далінай узвышалася поле з глыбокімі равамі, пракладзенымі снегавою і навальнічнаю вадою, з высокімі пагоркамі, заросшымі хмызам. Колас. Дзе мост над ровам — Летам на світанку Не замаўкаюць песні салаўёў. Хведаровіч.

роў 2, рову, м.

1. Моцны працяглы крык некаторых жывёл. Раптам.. [Яніна] пачула наперадзе мядзведжы роў. Мурашка. // Гукі, якія напамінаюць такі крык. З ровам самалётаў шырылася радаснае хваляванне ў грудзях. Мележ. На дарозе пуста. Даўно ўжо знік лесавоз з вачэй, ні яго рову, ні пылу. Ракітны.

2. Разм. Моцны плач. І плачу было тут, і слёз, і рову. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ске́моценьмоцны мароз’ (ТС). Да *скеміць ‘сціснуць, шчыпаць’, параўн. укр. скемі́ти ‘калоць, ныць, балець’, рус. скоми́ть ‘балець, ныць, шчаміць’, роднасным да аскома і шчаміць (гл.). Параўн. скем (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)