абхо́дны, -ая, -ае.

1. Такі, па якім можна ісці ў абход; кружны.

А. шлях.

2. перан. Не просты, звязаны з хітрыкамі, падманам (пра дзеянні, паводзіны каго-н.).

Дзейнічаць абходнымі сцежкамі.

3. Звязаны з абходам, акружэннем ворага.

А. манеўр.

Абходны ліст (лісток) — дакумент, у якім адзначаецца, што няма матэрыяльнай запазычанасці ў тых, хто ідзе ў адпачынак ці звальняецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отсю́да нареч., в разн. знач. адгэ́туль, адсю́ль;

отсю́да недалеко́ до го́рода адгэ́туль (адсю́ль) недалёка да го́рада;

отсю́да мо́жно заключи́ть, что… адгэ́туль мо́жна зрабі́ць вы́вад, што…

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

попы́тка спро́ба, -бы ж.;

предпринима́ть попы́тки рабі́ць спро́бы; (пытаться) спрабава́ць;

пе́рвая попы́тка спорт. пе́ршая спро́ба;

попы́тка не пы́тка погов. купі́ў не купі́ў, а патаргава́ць мо́жна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ться сов., разг. ста́цца, зрабі́цца, зда́рыцца;

мо́жет ста́ться мо́жа быць;

с тебя́ (с него́) ста́нется ты (ён) (гэ́та) мо́жаш (мо́жа), ад цябе́ (яго́) мо́жна чака́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дачака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і дачакацца. — Міша мой вунь ніяк не дачакае, калі можна будзе катацца на санках. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаспада́рлівасць, ‑і, ж.

Здольнасць умела і эканомна кіраваць гаспадаркай (у 3, 4 знач.). Можна было.. здзіўляцца швагравым дастаткам і хваліць яго гаспадарлівасць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́ршчыць, ‑шчу, ‑шыш, ‑шчыць; зак., што.

Наморшчыць, зморшчыць. Вайтовіч хвілінку памаўчаў, паморшчыў лоб і адказаў на просьбу: — Праз месяц які можна наведацца. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашвэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Швэндацца некаторы час. Сонца яшчэ стаяла высока і можна было з гадзіну пашвэндацца па байдзінскіх нетрах. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́ткасны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і скорасны. Можна ўдасканальваць станок, змяняць форму разца, пераходзіць на хуткаснае або сілавое рэзанне — шляхоў існуе многа. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільга́ і льга, прысл., безас. у знач. вык.

Абл. Можна, магчыма. Хіба ж схаваць Ільга жывое слова? Няма ў жыцці Такіх надзейных схоў. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)