трыбу́н, ‑а, м.

1. Гіст. Назва розных службовых асоб у Старажытным Рыме. Ваенны трыбун. Народны трыбун.

2. Грамадскі дзеяч — выдатны прамоўца і публіцыст. [Шэмет:] — Цяжкую страту панесла, партыя, няма ў жывых яе лепшага трыбуна [Кірава]. Лобан. // Выразнік чыіх‑н. ідэй, прынцыпаў, імкненняў. Трыбун сялянскіх мас.

[Лац. tribune.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укаране́ць, ‑ее; зак.

Разм.

1. Пусціць глыбока карэнне.

2. перан. Трывала замацавацца дзе‑н., атрымаць шырокае распаўсюджанне (пра погляды, звычаі і пад.). [Шэмет:] — Ты яшчэ [Мацвей] малады, яшчэ можна ўсё што хочаш з сябе зрабіць. А з гадамі таго, што ўкаранее, калом не выб’еш. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фук 1, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца для вызначэння хуткага дзеяння паводле знач. дзеясл. фукаць — фукнуць. Фук на агонь.

фук 2, ‑у, м.

Разм. У шашачнай гульні — шашка, якую знімае партнёр за недагляд. [Андрэй:] — Што можа быць больш радаснае, як зняць фук? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цабэ́рак, ‑рка, м.

Памянш. да цэбар; невялікі цэбар. Двое другіх калгаснікаў насыпалі сечку ў цабэркі.., нанізвалі цабэркі на доўгую тоўстую палку і неслі каровам. Колас. Жанчына не адказала, высыпала бульбу з мяшка ў цабэрак, плюхнула туды вады вядро і пачала.. мяшаць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑веліць; зак., што і чаго.

Разм. Адрэзаць вялікі кавалак (хлеба, сала і пад.); адкроіць. Старшына ледзь прыкметна паціснуў плячыма, падміргнуў насмешліва хлопцам і, мнагазначна кашлянуўшы, адкавяліў кавалак сала. Васілевіч. [Паўлік] пабег у хату, адкавяліў лусту хлеба, пасыпаў яе соллю і вынес Андрушку. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпу́дзіць, ‑пуджу, ‑пудзіш, ‑пудзіць; зак., каго.

1. Спалохаўшы, адагнаць. Спачатку хлопцы сядзелі моўчкі і толькі зрэдку перагаворваліся шэптам, баючыся адпудзіць рыбу. Ваданосаў.

2. перан. Адштурхнуць ад сябе сваімі словамі, учынкамі і пад. Чарнікевіч адказаў не адразу. Ён баяўся першым неасцярожным словам адпудзіць гэту дзяўчыну. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паклёпнік, ‑а, м.

Той, хто паклёпнічае, распаўсюджвае паклёп. [Мароз:] — Мы сурова пакараем як паклёпніка, так і таго, хто памагаў яму. Лобан. Валодзя Полаз на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы, і аб нікчэмнасці тых, хто падтрымлівае паклёпнікаў нават у думках. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насо́хнуць, ‑не; пр. насох, ‑сохла; зак.

1. Засыхаючы, прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. На ботах насохла гразь.

2. Разм. Засохнуць у вялікай колькасці. Насохла дрэў у лесе.

3. Стаць надта сухім. Час быў спякотны, усё насохла. Пальчэўскі. [Недашыцін:] — Гарачыня несусветная. Канюшыну кідалі. Насохла, як перац. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўкру́га, прысл. і прыназ.

Разм. Тое, што і наўкруг. Здавалася, што можа на дваццаць вёрст наўкруга цяпер не было і жывой душы. Лобан. [Вартавы] абышоў наўкруга астравок, пільна ўслухоўваўся ў кожны гук, у кожны трэск лясной галінкі. Лынькоў. Наўкруга стала чалавек пяць вяло ажыўленую гутарку. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак.

Свістаць некаторы час; свіснуць некалькі разоў. — Пан цівун, пабойся бога! — заступіўся за Язэпку дзед Міхаль. — Што ж ён зрабіў такога? Хіба ж няможна на дудачцы пасвістаць? Якімовіч. Каля суседскага парога залілася сабачаня, тоненька-тоненька. Алёшка пасвістаў яму і пайшоў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)