пасо́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Сапці злёгку, ціха або час ад часу. Макар уладкаваўся сабе ў цяньку і паціху пасопваў носам. Б. Стральцоў. Сяргейка ціхенька пасопваў, уткнуўшыся тварам у падушку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Час ад часу або злёгку штурхець. Затое ж дзед Сёмка, як бог, Ідзе за працэсіяй ззаду. Паважны, не чуючы ног, Паштурхвае локцем Гарваду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымыка́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымыкаць — прымкнуць.

2. Від сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, якая заключаецца ў граматычнай залежнасці нязменных слоў, напрыклад: «іду пешшу», «зраблю заўтра», «злёгку чырвоны».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тушы́раваць, ‑рум, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Спец.

1. У французскай барацьбе — пакласці (класці) праціўніка на лапаткі.

2. Злёгку ўдарыць (удараць) жывёліну пры дрэсіроўцы, у час цыркавога выступлення і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калыха́ць, -лышу́, -лы́шаш, -лы́ша; -лышы́; незак.

1. каго-што. Злёгку мерна рухаць зверху ўніз ці з боку ў бок; гайдаць, хістаць.

Вецер калыхаў галінку.

Вагон калыхала (безас.) на паваротах.

2. каго (што). Гайдаючы калыску, спяваючы калыханку, усыпляць (дзіця).

К. дзіця.

3. чым. Рабіць чым-н. павольныя, мерныя рухі.

К. нагой.

|| аднакр. калыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. калыха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак.

1. каго-што. Абагрэць крыху, злёгку або зверху.

Прыгрэла сонца.

2. перан., каго (што). Прылашчыўшы, прытуліць (у 2 знач.; разм.).

П. сірату.

Прыгрэць змяю (гадзюку) на сваіх грудзях (разм.) — зрабіць дабро чалавеку, які пасля адплачвае няўдзячнасцю.

|| незак. прыграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыгрэ́ў, -рэ́ву, м. (да 1 знач.) і прыграва́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зеляня́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Злёгку зялёны; зеленаваты. Схапіўшыся за грудзі, жанчына апусцілася на калені і штосьці хацела сказаць, але нахілілася і цяжка ўпала ля вялікага каменя, абросшага знізу зелянявым слізкім мохам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пату́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Час ад часу, злёгку тузацца. Плотка, нарэшце, заўважыла крошку. Белы паплавок ажыў і, старанна перадаючы гульню рыбы з прыпадай, пачаў патузвацца і торкаць носам у ваду... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пухлава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, злёгку пухлы. Пухлаватыя рукі. □ Акінуўшы позіркам крыху дзіцячы выраз твару паэта з добрымі, даверлівымі вачыма і пухлаватымі вуснамі, цяжка было даць веры, што перад табой умелы канспіратар. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Замгнуць ’задрамаць на адно імгненне, сплюшчыць вочы, засынаючы’ (ТСБМ). Рус. варонеж. замгну́ть ’тс’, укр. замгну́ти ’задрамаць ненадоўга’ (Грынч.), славен. zamígnitiзлёгку задрамаць’. Усх.-слав. формы адлюстроўваюць *за‑мьг‑ну‑ти, дзе корань мьг‑ з чаргаваннем галоснага; гл. міг. Славен. форма з іншай ступенню чаргавання, як і чэш. zamihnouti se ’рынуцца, з’явіцца на імгненне’, утварылася аўтаномна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)