прылу́жжа, ‑а, н.

Мясцовасць, размешчаная вакол лугу, каля лугу. У лузе панавала дзівосная міратворная цішыня, якая, здавалася, .. не прымала ніводнага гуку з вёсак, што разбегліся ўдалечы па пагорках прылужжа. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обвива́ть несов.

1. абвіва́ць;

обвива́ть ко́су вокру́г головы́ абвіва́ць касу́ вако́л галавы́;

плющ обвива́ет терра́су плюшч абвіва́е тэра́су;

2. (обнимать, обхватывать) абвіва́ць, абхо́пліваць; см. обви́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абляце́ць сов., в разн. знач. облете́ть;

а. вако́л Еўро́пы — облете́ть вокру́г Евро́пы;

чу́тка ~це́ла ўвесь го́рад — слух облете́л весь го́род;

лі́сце ~це́ла — ли́стья облете́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абскака́ць сов., в разн. знач. обскака́ть;

а. вако́л во́зера — обскака́ть вокру́г о́зера;

а. усі́х на ска́чках — обскака́ть всех на ска́чках;

а. канкурэ́нтаў — обскака́ть конкуре́нтов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кабе́та, ‑ы, ДМ ‑беце, ж.

Разм. Сталая жанчына, звычайна замужняя. А вакол стаяць дзяўчаты, Шмат хлапцоў, мужчын, кабет. Крапіва. Ля хат вясёлыя гамоняць людзі, Кабеты ў садзе кормяць немаўлят. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смалаку́рня, ‑і, ж.

Смалакурнае прадпрыемства. Сосны вакол смалакурняў стаялі чорныя, нібы асмаленыя агнём. Хомчанка. Моцны, густы пах смаляных карчоў, жывіцы, настой дзёгцю, шкіпінару плавалі ў паветры над борам, над смалакурняй. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стажа́р’е, ‑я, н.

Аснова стога; подсцілка, на якую ставяць стог сена, каб зберагчы яго ад сырасці. Сена было знесена і акуратна складзена вакол стажар’я, якое было насцелена каля ацярэбленай бярозы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

церассядзе́льнік, ‑а, м.

Тое, што і церассядзёлак. Я адпусціў церассядзельнік каню, паклаў яму бярэма сена. М. Ткачоў. Фурман патупаў вакол, адпусціў каранніку церассядзельнік, не адпрагаючы, начапіў коням торбы з аўсом. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караго́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Калектыўны танец у славянскіх народаў, удзельнікі якога з песнямі ходзяць па крузе (звычайна ўзяўшыся за рукі), а таксама ўдзельнікі такога танца.

Вадзіць к.

Кружыцца ў карагодзе.

2. Круг, утвораны людзьмі, якія ўзяліся за рукі падчас гульні, танца і пад.

Дзеці сталі ў к. вакол ёлкі.

|| прым. караго́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́штва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Накладная планка вакол дзвярнога ці аконнага праёма.

Фігурная л.

2. Металічная накладная пласцінка з шчылінай для ключа на дзвярах, шуфлядах і пад.

3. Тое, што і плінтус.

4. Падгорнутая або нашытая палоска матэрыі для аддзелкі, падрубкі.

|| памянш. лі́штвачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ліштвяны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)