Гла́тка ’аладка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. формы гэтага слова: ала́тка, агла́тка, гала́тка, гла́тка. Мяркуем, што гла́тка < гала́тка (з рэдукцыяй першага галоснага); гала́тка мае пратэтычнае г‑; з формы гла́тка атрымалася агла́тка дадаваннем пачатковага а‑ перад групай зычных ‑гл‑ (іначай мяркуе Мартынаў, ЭСБМ, 1, 73: агла́тка (Сцяшк.) — кантамінацыя аладка і глытаць ці гладкі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Го́лас ’голас’ (БРС). Рус. го́лос, укр. го́лос, польск. głos, чэш. hlas, серб.-харв. гла̑с, балг. гласът. Прасл. *golsъ; утварэнне на ‑s‑ ад кораня *gol‑ (параўн. слав. *gol‑gol‑ati ’гаварыць’, *gol‑gotъ ’слова, мова’), магчыма, гукапераймальнага характару. Гл. Фасмер, 1, 431; Слаўскі, 1, 292; Трубачоў, Эт. сл., 6, 219–220.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́за ’доза’ (БРС). Рус. до́за, укр. до́за. Запазычанне з франц. мовы (dose, а гэта з вучонай латыні: dosis < грэч. δόσις). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 153–154. Фасмер (1, 522) дапускае і ням. пасрэдніцтва, што менш верагодна (упершыню слова сустракаецца ў Фанвізіна ў «Пісьмах з Францыі»; гл. Шанскі, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэльфі́н ’дэльфін’ (БРС). Рус. дельфи́н, укр. дельфі́н. У ст.-бел. мове слова делфинъ вядома з XVII ст., але дэльфі́н хутчэй новае запазычанне, магчыма, як і рус. дельфи́н, з ням. Delphin < лац. < грэч. Гл. Фасмер, 1, 497; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 63. Ст.-бел. делфинъ, здаецца, паланізм (так Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́рыць ’гуляць, п’янстваваць’ (Нас., Яруш.), ’маніць’ (Сцяшк. Сл.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ. gerti, gerióii ’піць, п’янстваваць’, gėržias ’п’яніца’. Таго ж паходжання рус. кирять ’выпіваць’, польск. kirzyć ’п’янстваваць’, кіту ’п’яны’. Пранікненне да ўсходнеславянскіх і польскай моў ішло праз арго. Незразумелым застаецца другое значэнне (’маніць’). Параўн. Бандалетаў, Этимология–1980, 68–69.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́хта 1 ’прыслужнік, вучань повара’ (Нас., Яруш.). Запазычанне з польск. kuchta ’тс’ (гл. Слаўскі, 3, 307–308).
Ку́хта 2 ’прайдзісветка, асоба лёгкіх паводзін’ (Нар. словатв.). Параўн. польск. kuchta ў значэнні ’служанка’. Відаць, беларускае слова ўзнікла пад семантычным уплывам польск. kokota ’асоба лёгкіх паводзін’.
Ку́хта 3 ’бядняк’ (Рам.). Да кухта 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Банк, дыял. ба́нак (Гарэц., Др.-Падб., Шат.). Рус. банк (з XVIII ст.), укр. банк і г. д. Запазычанне праз ням. Bank (або франц. banque) з італ. banco (якое спачатку мела значэнне ’стол мянялы’; < ням.; аб гісторыі слова гл. Клюге, 49; MESz, 1, 239). Фасмер, 1, 120; Шанскі, 1, Б, 33.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́са ’вялікая кадушка’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). Мяркуем, што гэта можа быць скарачэннем слова басэ́тля (гл.), якое ў значэнні вялікая бочка’ ўжываецца якраз у зэльвенскіх гаворках. Іншая магчымая этымалогія: запазычанне з польск. fasa ’бочка’ (< ням. Faß), з субстытуцыяй f > b. З гэтага апошняга ўзята і бел. фаска (гл. Слаўскі, 1, 221).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бенефі́цыя (БРС), бенефиция ’даходная царкоўная пасада’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. beneficjum (< лац. beneficium); Булыка, Запазыч., 41. Дакладней: запазычанне з формы мн. ліку beneficja, якая магла ўспрымацца як слова ж. роду. Праз польск. мову запазычаны таксама ст.-укр. бенефициум, укр. бенефі́ція, рус. бенефи́ция (гл. Шанскі, 1, Б, 91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Берэ́т. Рус. бере́т (даўней і барет), укр. бере́т. Запазычанне (мабыць, праз рус. мову) з франц. béret ’шапачка баскаў’. Фасмер, 1, 156; Шанскі, 1, Б, 96–97; Рудніцкі, 112. Да гісторыі слова ў еўрап. мовах гл. Клюге, 52; MESz, 1, 304. Ст.-бел. бирет (XVI ст.) < польск. biret < франц. (гл. Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)