кампрэ́сар, ‑а, м.

Машына для сціскання газаў. [На баржы] гудзе кампрэсар, падаючы праз шлангі пад вагу паветра. Карпюк.

[Ад лац. compressus — сцісканне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кангенія́льны, ‑ая, ‑ае.

Адпаведны чаму‑н. па духу, складу думак, таленавітасці і пад. Пераклад кангеніяльны тэксту.

[Ад лац. con — разам, genius — дух.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кані́стра, ‑ы, ж.

Плоскі бак з герметычнай накрыўкай для захоўвання вадкасцей (бензіну, змазачных масел і пад.).

[Ад англ. canister — бляшанка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заіле́нне, ‑я, н.

Запаўненне рэчышча ракі, канала, ложа вадаёма ілам, пяском і пад. Заіленне вусця ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закало́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Тое, чым закалочваць якую‑н. страву (мука, яйцы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплю́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пакрыцца пырскамі (вады, гразі і пад.). Заплюхацца з галавы да ног.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бру́дэр, ‑а, м.

Апарат для абагравання выведзеных у інкубатары птушанят свойскіх птушак (куранят, качанят і пад.).

[Англ. brooder.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і лата ​2. Там, уверсе, пад лацінамі, гнёзды ластавак. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэ́рма, ‑ы, ж.

Злучальнатканкавая частка скуры ў пазваночных жывёл і ў чалавека, якая знаходзіцца пад эпідэрмісам.

[Грэч. derma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэрмаці́н, ‑у, м.

Штучная скура: тканіна са спецыяльным пакрыццём для абіўкі мэблі, пераплёту кніг і пад.

[Ад грэч. derma, dermatos — скура.]