пабраці́м ‑а, м.

Той, хто звязаны з кім‑н. пабрацімствам; названы брат. Паклялася сталіцы Пабрацімаў сям’я... Бялевіч. // Разм. Самы блізкі друг, таварыш. Алёша гатовы быў заплакаць. Ад шчасця, ад радасці за сябе, за свой хор, за сваіх пабрацімаў. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Вывесці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павыводзіць коней. Павыводзіць формулы. Павыводзіць плямы. □ [Маладзіца:] — Лазабіралі [палякі] усё. Худобу з хлява павыводзілі... Колас. Глядзіш на .. падцёкі смалы і думаеш, хто ж гэтыя лініі мелам павыводзіў? Бяспалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пака́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да паказаць (у 1–8 знач.).

•••

Вачэй не паказваць — не бываць, не з’яўляцца дзе‑н., у каго‑н.

Пальцам (пальцамі) паказваць (тыкаць, тыцкаць) — звяртаць увагу, указваць на таго, хто праявіў сябе з адмоўнага боку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́льшчык, ‑а, м.

1. Той, хто прывёз у млын зерне для памолу; завознік. Хата, начлег, млын, да якога прыязджалі памольшчык з розных вёсак, — гэта былі наша школа, наша бібліятэка.., уся наша пачатковая адукацыя. Дубоўка.

2. Рабочы, які займаецца памолам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пары́льшчык, ‑а, м.

1. Рабочы, які працуе ў парыльні (у 2 знач.).

2. Той, хто парыцца ў лазні або парыць іншых. Толькі найбольш заядлыя парыльшчыкі спачатку трымаліся, сядзелі на падлозе, ушчаміўшы ў калені галаву і закрываючы яе рукамі. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыслуга́ч, ‑а, м.

Разм. пагард. Той, хто прыслужваецца перад кім‑н. Фашысцкі прыслугач грэбліва паморшчыўся і, пакінуўшы Сашу ў спакоі, папярэдзіў: — Не ўздумайце марудзіць! Шамякін. Пры з’яўленні .. [паліцаяў] гул заціхаў, людзі скоса і непрыязна пазіралі на бязлітасных гітлераўскіх прыслугачоў. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радко́вы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з пасевам або пасадкай радкамі. Радковая сяўба, пасадка бульбы гнездавым спосабам зрабілі поле такім, як бы хто дбайнаю, умелаю рукой даў кожнаму каліўцу сваё месца. Броўка. Вясною значная частка зямлі была засеяна радковай сеялкай. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хапу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑пузе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто хапае; прагны да нажывы; хабарнік, злодзей. Абнюхаў гэты ціхі кут Якісьці поп-хапуга, Царкву рашыў паставіць тут, Зрабіць святым паслугу. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́шыць, ляшы́ць ’разбіваць участак зямлі на палосы’, ’пазначаць, ставіць тычкі, вешкі за сейбітам на загоне’ (Нас., Сцяшк., Бяльк., Гарэц., Юрч., Касп., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, Янк. Мат., Нар. лекс., Нар. словатв.), ’праганяць барозны па засеяным полі для спуску вады’ (КЭС, лаг.). Да ляха́ 2 (гл.). Сюды ж ляшэннік ’той, хто лешыць’ (зэльв., Нар. словатв.; Юрч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галу́й ’галадранец’ (Сцяц. Словаўтв.). Гэтаму бел. слову ёсць дакладная адпаведнасць у некаторых рус. гаворках. Параўн. рус. кастр. галуй ’гультай; той, хто любіць валачыцца; пустамеля’ (СРНГ, 6, 118). Этымалогія слова не вельмі пэўная. Можна зыходзіць з гол‑уй (да голы), але таксама не выключаецца і сувязь з такімі дзеясловамі, як рус. га́литься ’насміхацца’, бел. га́ліцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)