шчупачы́на, ‑ы, м.

Разм. Вялікі шчупак. — Нічога сабе нагуляўся шчупачына за лета — павінен быць тлусты. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчупачы́шча, ‑ы, м.

Разм. Велізарны шчупак. [Рыбак:] — Раптам нейкі шчупачышча цоп за кручок — і на дно. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахво́сце1 (БРС), рус. охвостье, ухвостье. Ад хвост ’тое, што застаецца ззаду’ (пры веянні), параўн. славен. hvost ’тс’, балг. опашка ’хвост’ і ’збожжа, што падае пры веянні адразу за лепшым’, гл. Лекс. Палесся, 58 і наст.

Ахво́сце2 ’месца за ўзгоркам і паваротам ракі’ (рэч., Яшкін). Параўн. рус. ухвостье доўгае, вузкае заканчэнне вострава, задні канец прадмета, выток ракі’, паводле Фасмера, 4, 178, ад хвост (вострава).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́таўка ’заправа з свінога сала’. Рус. смал., зах.-бранск. за́толка, калуж., смал. за́толо́ка, за́толоча ’тс’. Параўн. затаўчы́ ’заправіць’, рус. смал., кур. затолочь ’тс’, укр. за́товкувати ’тс’. За́таўка бязафіксны назоўнік ад затаўчы (< *za‑tъlk‑ti), утворанага прэфіксам за ад таўчы ’раздрабняць’ (гл.), магчыма, яшчэ ў ст.-рус. мове. Радыёнава (УЗ Ленінгр. ПИ, 144, 283) тлумачыць бранск. за‑толк‑а ’тоўчанае свіное сала’, дзе этымалогія актуалізуецца (Лекс. Палесся, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыато́снік ’жалезная пласцінка на аглоблі, за якую чапляюць атосы’ (смарг., Шатал.), прыто́сак ’канец атосы ў выглядзе кальца’ (міёр., ЖНС), пры́тасьнік ’драўляны або жалезны падцяжак, які надзяецца на вось і за які прымацоўваецца атоса’ (в.-дзв., Шатал.). Да ато́са (гл.). Зафіксаваныя ў рускіх гаворках Літвы і Латвіі арэальна блізкія при́тоска, при́тосник ’металічная дэталь, якая злучае атосу з канцом пярэдняй восі драбін’ — з суседніх беларускіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

доста́ться сов.

1. даста́цца;

ему́ доста́лся фотоаппара́т яму́ даста́ўся фотаапара́т;

2. (выпасть на долю) вы́пасці; даста́цца;

така́я ему́ доста́лась у́часть така́я яму́ вы́пала до́ля;

3. безл., разг. (о наказании) папа́сці; (о неприятностях) хапі́ць;

ему́ доста́нется за опозда́ние яму́ пападзе́ за спазне́нне;

матро́сам доста́лось во вре́мя што́рма матро́сам хапі́ла ў час што́рму.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жить несов., в разн. знач. жыць;

жить до глубо́кой ста́рости жыць да глыбо́кай ста́расці;

они́ жи́ли вме́сте яны́ жылі́ ра́зам;

за здоро́во живёшь за нішто́, ні з таго́ ні з сяго́;

жить в своё удово́льствие жыць для сваёй асало́ды;

жить душа́ в ду́шу жыць душа́ ў душу́;

приказа́ть до́лго жить скана́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ху́же сравн. ст.

1. нареч. горш, го́рай;

ему́ ста́ло ху́же яму́ ста́ла горш (го́рай);

ху́же всего́ то, что… горш (го́рай) за ўсё то́е, што…;

как нельзя́ ху́же як найго́рш (як найго́рай);

2. прил. го́ршы [за каго, за што, як (чым) хто, як (чым) што];

нет ничего́ ху́же, чем… няма́ нічо́га го́ршага, як…;

он не ху́же други́х ён не го́ршы за і́ншых.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валі́цца, валю́ся, ва́лішся, ва́ліцца; незак.

Падаць уніз.

В. на зямлю.

В. з ног ад стомы.

Ад (з) ветру валіцца (разм.) — пра слабасільнага чалавека.

Ва́ліцца з рук (разм.) — не ладзіцца, не атрымліваецца, не ўдаецца (з-за адсутнасці жадання, настрою і пад. — пра работу, справу і пад.).

|| зак. павалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца і звалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адле́гласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Прастора, якая раздзяляе два пункты, прамежак паміж чым-н.

Велізарная а. раздзяляе нас.

Трымаць на адлегласці (таксама перан.: пазбягаць блізкіх адносін, збліжэння з кім-н.).

2. Адрэзак шляху пэўнай велічыні, працягласці.

За гадзіну спадарожнік праходзіць велізарную а.

3. Больш-менш аддаленае месца; далечыня.

Перадача энергіі на далёкія адлегласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)