Кле́нчыць1 ’станавіцца на калені’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг., Гарэц., Янк. Мат., Сл. паўн.-зах., ТС) < польск. klęczyć.

Кле́нчыць2 ’настойліва прасіць, канькаць’ (ТСБМ, Касп.). Гл. кленчыць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атро́дзя ’нашчадак, нашчадкі’ (Нас.). Рус. отродье, ст.-рус. отродие, отродъ, укр. відродок, славен. odrȏdek ’тс’. Утворана ад кораня ‑rod‑ конфіксам *ot‑‑ьje ці ад дзеяслова отродити суфіксам ‑ие.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахіна́ць (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., Бяльк., Сцяшк.). Разам з польск. ochynąć ’накінуць, апрануць у што-небудзь’, ад хінаць, хінуць (chynąć) ’згібаць, сагнуць’, развіццё семантыкі як у ахіляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўжо́, аўжож ’ужо, ну ўжо, а вось’ (Нас., Касп.), укр. авже, авжеж, рус. смал. авжо. З а (злучнік) і ўжо, параўн. Карскі 2–3, 97; Рудніцкі, 1, 6.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бандзе́ра ’флюгер’ (Байк. і Некр.), банде́ра, банде́рка, ’флаг; флюгер’ (Нас.). Запазычанне з польск. bandera флаг; флюгер’ (а гэта з італ. bandiera ’флаг, сцяг’; Брукнер, 14). Кюнэ, Poln., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малы́ш ’маленькі хлопчык, дзіця, малы ростам’ (ТСБМ), малы́шка ’малютка’ (Нас.). Укр. мали́шко ’тс’, рус. малы́ш, серб.-харв. мали̑ш, малиш ’тс’. Прасл. mališь ’малы чалавек’ (Слаўскі, SP, 1, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наблі́жай ’бліжэй’, ’прыстойней, лепш’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прэфікса на-, які мае градуальнае лексічнае значэнне ў адрозненне ад граматычных сродкаў выражэння градуальнасці (г. зн. ступеняў параўнання). Гл. наі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кра́ля ’красуня, прыгажуня’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Жд. 3, Сержп. Ск.), ’дама (карта)’ (Нас., Яруш.). Запазычанне праз польск. krala з чэш. kralka ’каралева (у картах)’ (Слаўскі, 3, 55–56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазі́ца ’дробная і тонкая лаза’ (Нас.), лазіца, лазічка ’лазняк’ (Юрч. Вытв.), серб.-харв. лозица, макед. лозица, лозинка, балг. лозица — памянш. ад лоза ’вінаград’. Бел.-паўд.-слав. словаўтваральная паралель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аглу́міцца ’адурэць’ (Нас., Касп., Гарэц.), аглумляцца да глум; а‑ прэфіксальны, як аб гэтым можна меркаваць на падставе граматычнага значэння дзеяслова. Семантычнае развіццё таксама даволі празрыстае ’глуміцца’ > ’рабіць дурным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)