хабанэ́ра, ‑ы, ж.

1. Кубінскі народны танец, пашыраны ў Іспаніі і Лацінскай Амерыцы, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць хабанэру.

2. Музычны твор у стылі гэтага танца. Хабанэра з оперы Бізэ «Кармэн». Хабанэра для фартэпіяна Шабрые.

[Ісп. habanera.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазу́рка I ж., этн. (к мазу́р) мазу́рка

мазу́рка II ж. (танец) мазу́рка

мазу́рка III ж. (печенье) мазу́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́дсвіст, ‑у, М ‑сце, м.

Свіст, які суправаджае танец, спеў, ігру і пад. Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен, з подсвістам, з прыпеўкамі таптала .. пыл развясёлае войска. М. Стральцоў. З ложка чулася адно мірнае, з тонкім .. подсвістам храпенне. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́льский

1. прил. по́льскі;

по́льский язы́к по́льская мо́ва;

2. сущ. (танец) уст. по́льскі, -кага м., паланэ́з, -за м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Караго́д, рус. корогод, укр. корогод. Варыянты ад харавод (рус. хоровод, якое да хор (< грэч. χορός ’групавы танец’) і вадзіць. Змена ‑х‑ на ‑к‑ і ‑в‑ на ‑г‑ не мае тлумачэння (Фасмер, 2, 332–333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарэ́чанька ’назва танца’ (светлаг., чач., Мат. Гом.), наричэнька ’від танца’: Нарэчэньку танцэвалі по парах, адзін подпеваў (ТС), «на рэчаньку» ’тс’ (Полымя, 1988, 8, 175). Ад слоў песні, якой суправаджаўся танец: «Выйду я на рэчаньку…»

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палане́з ’урачысты бальны танец, які вядзе пачатак ад польскага народнага танца; музыка гэтага танца’ (ТСБМ). З рус. полоне́з (Крукоўскі, Уплыў, 84). Крыніцай рус. слова з’яўляецца фран. polonaise ’тс’ ад polonais ’польскі’ (Фасмер, 3, 315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэатралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Прыстасаваць (прыстасоўваць) для тэатра, для паказу ў тэатры. Тэатралізаваць раман. □ Ігнат Буйніцкі з яго Першай Беларускай групай пачынае вывучаць, прапагандаваць народны танец, аднак амаль не апрацоўвае яго і не тэатралізуе. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Круцёлка1 ’крутарэлі’ (Нар. словатв., Некр., ТС). Да круціць1 (гл.).

Круцёлка2 ’легкадумная жанчына’ (Жд. 2, Бяльк., Ян.). Да круціцца, круціць2 (гл.).

Круцёлка3 ’народны танец’ (Федар. VII, Мат. Гом.). Да круціць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лянце́йтанец — яго танцуюць ланцужком’ (нараўл., Мат. Гом.), ляньця́й ’від танца другой палавіны XIX ст.’ (беш., Касп.). Рус. лансье, алан. ланце, польск. lansjer. Запазычаны з франц. lansier ’кадрыля’ (Фасмер, 2, 552), ’від кантрданса’ (Слаўскі, 4, 49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)