паўзніма́ць і паўздыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Узняць усё, многае, або ўсіх, многіх. Паўзнімаць байцоў па трывозе. □ Хвоі, што так высока паўздымалі свае губатыя верхавіны, рыпяць. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калыва́ць, ‑ае; незак., што.

Абл. Хістаць збоку ў бок або зверху ўніз; гойдаць. І воз так страшна калывае на калдобінах!.. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадтыка́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Адаткнуцца — пра ўсё, многае. — Ну, глядзі, каб бутэлькі не паадтыкаліся... Цяпер [дарога] калоціць так, што зубы сыплюцца. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассаба́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Разбэсціцца, распусціцца. І так рассабачыўся [Пракоп], што пасля ўжо куды сам захоча, туды і ідзе. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вандзігаць ’напружана працаваць (?)’ (КЭС): «А што ж, браток, мая справа такая: свята адпачывай, будні працуй. Была пара, вандзігаў і я так, ого-о!» (Ц. Гартны). Вандзігаць < *вандзіга, якое можа быць звязана з вандраваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варонін сыр, вароніна жыта ’галаўня ў жыце’ (палес., Выг.). Зах.-укр. вароні сыр (Макавецкі, Sł. botan.). Назва гэта ўзнікла таму, што атрутнае дзеянне спарыша не пашыраецца на птушак (так мяркуе Выгонная, Лекс. Палесся, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́паць ’гопаць’ (БРС, Шат.). Ад выклічніка гоп! Параўн. і рус. гоп!, укр. гоп! Мяркуюць, што выклічнік — магчымае запазычанне (як і польск. hop) з ням. hopp! (так Брукнер, 172; Фасмер, 1, 438). Слаўскі (1, 428) лічыць, што гэта ўсё самастойныя выклічнікавыя ўтварэнні. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́па ’вада’ (у размове з дзецьмі) (ТС). Адносіцца да т. зв. імітатыўных слоў, пра што сведчыць славен. púpati ’піць’, паводле Сноя (515), “дзіцячая рэдуплікацыя”, пры якой вусны складваюцца так, як быццам бы рыхтуюцца нешта выпіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заклі́каць, -і́чу, -і́чаш, -і́ча; -і́ч; -і́каны; зак.

1. каго. Паклікаць, запрасіць куды-н.

З. у госці.

З. у хату.

2. каго-што, да чаго, на што. Звярнуцца з заклікам зрабіць што-н., прыняць удзел у чым-н.

З. выбаршчыкаў аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты.

З. да барацьбы або на барацьбу.

Ён закліканы быць пісьменнікам (перан.: мае прызванне да літаратурнай творчасці).

3. каго (што), да чаго. Запатрабаваць паводзіць сябе так або інакш.

З. да парадку.

|| незак. закліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́вазіцца, ‑важуся, ‑вазішся, ‑вазіцца; зак.

Запэцкацца ў што‑н. Але гэта трохі рызыкоўна, бо можна ўгразнуць дзе-небудзь цёмначы, вывазіцца так, што і ў пасёлак брыдка будзе паказацца. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)