наво́дшыб, прысл.

Разм. Тое, што і наводшыбе (у 1 знач.). [Сцёпка] стаяў як бы крыху наводшыб ад таварышаў і пільна прыглядаўся да ўсяго. Колас. [Красуцкі:] — Стаіць [варывенька] ля самых варот, можна сказаць — як наводшыб ад сядзібы. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́квець, ‑і, ж.

Абл. Кветкі, якія пачынаюць распускацца; цвіценне раслін. Падымае наквець сонны бэз, Каб сказаць, што кветак будзе многа. Шушкевіч. Вятры шумяць у полі, І дрэмле ў наквеці На схонах ніў сяло. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабо́льшанне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабольшыць.

2. Тое, чаму надаецца перабольшанае значэнне; што‑н. перабольшанае. Не баючыся перабольшанняў, можна ўпэўнена сказаць, што ў беларускай літаратуры Крапіва-сатырык займае выключнае месца. Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; зак., з кім.

Разм. Сказаць адзін другому некалькі слоў, нядоўга пагаварыць. Няма з кім словам перамовіцца. □ Алене хочацца з кім-небудзь перамовіцца, выліць свае горкія думкі, пачуць ласкавае слова... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парабко́ўства, ‑а, н.

Занятак парабка. Пасля жаніцьбы пайшоў [бацька] да панскага ўпраўляючага Ганса Хрыстафоравіча Мухеля сказаць, што кончылася яго і Луізіна парабкоўства. Грахоўскі. Так і не выйшаў Ігнат з парабкоўства, мусіў гнуцца на пана. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свярбе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бі́ць, незак.

1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю, адчуваць гэты боль.

Ад крапівы пякуць і свярбяць ногі.

Цела свярбіць.

2. перан., безас. Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н.

Цэлы дзень свярбела паехаць па грыбы.

Рукі свярбяць (разм.) —

1) хочацца пабіцца;

2) хочацца прыкласці рукі да якой-н. справы.

Язык свярбіць у каго (разм.) — хто-н. не можа стрымацца, каб не сказаць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак.

1. што. Аддзяліць ад цэлага, колючы.

А. кавалачак цукру.

2. перан., каго-што. Прымусіць парваць з кім-н., выйсці з якой-н. групы, арганізацыі.

А. ад родзічаў.

3. Адняць прыколатае або выняць тое, чым прыколата, прышпілена што-н.

А. бант.

А. шпільку.

4. што, перан. Зрабіць, сказаць што-н. недарэчнае, нечаканае (разм.).

А. нумар.

|| незак. адко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адко́лванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шча́сце, -я, н.

1. Стан і пачуццё поўнай, найвялікшай задаволенасці.

Сямейнае ш.

Іх шчасцю не было канца.

2. Поспех, удача.

Мне выпала ш. быць знаёмым з тым чалавекам.

Яго ш., былі побач людзі, выратавалізнач. вык.: яму пашанцавала).

На шчасце

1) каб былі поспех, удача ў каго-н., каб шанцавала каму-н. (даць, зрабіць, сказаць што-н.);

2) у знач. пабочн. сл. выражае задавальненне з выпадку чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ке́ндаць ’таптаць’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Не выключае, што да кендзіць, *кенціць < іл©т. kenkti, kenkiu ’псаваць’ (Фрэнкель, 240). Трэба сказаць, што да адзінага прыкладу ў Сцяшк. Сл., 209 можна даць адэкватнае тлумачэнне: «Ванʼа, нʼа кʼен‑ дай па кветках, апхадзʼи акуратнай ка». У гэтым прыкладзе дзеяслоў кендаць можна тлумачыць як ’вытоптваць, псуючы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракама́ту (rakamátu) ’нібы, быццам, лікам’ (Варл.). Відаць, у аснове слова прыслоўе ад рэкцісказаць’ (гл. рэ́кнуць) — *ракама́ ’кажучы’, параўн. рако́мсе ’быццам’ (гл.), ст.-бел. ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), у той жа функцыі маўляў (гл.), ст.-рус. рьци, польск. rzekomo ’моў, маўляў’; канец слова ўзыходзіць да ўказальнага займенніка *tъ (гл. тут).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)