Вяшчу́н (БРС, Грыг., КТС). Укр. віщун, рус. вещун ’тс’. Крыніца бел. і ўкр. слоў — рус. мова, дзе вещун < вещать. Адносна такога тыпу словаўтварэння гл. Слаўскі, SP, 134.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малата́рка, мылыта́рка ’малатарня’ (Касп., Бяльк., Некр.; Крыў., Са сл. Дзіс.; Мат. Гом., Ян.), укр. молота́рка, рус. пск. молотарка ўзніклі ў выніку кантамінацыі бел. малатарня і рус. молотилка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́рскі велікдзень ’радаўніца’ (ТС) — пераклад са ст.-рус., ц.-слав. навь ’мёртвы’, параўн. укр. на́всьний великдень, рус. навий день ’радаўніца’, драг. наўське ’тс’. Да мерці > мрэц (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́чар ’фурман’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. кучер ’тс’ (Там жа, 2, 594; Бяльк.). Запазычана з рус. кучер ’тс’, якое з ням. Kutscher (Шанскі, 2, 8, 463).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́дучыня. Крамко (Гіст. мовы, II, 140, 141) мяркуе, што гэта неалагізм яшчэ дакастрычніцкага перыяду, няпоўная калька з рус. мовы (рус. будущее). Няясна. Параўн. і ўкр. будучина́ ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бярда́нка ’від стрэльбы’. Рус. берда́нка, укр. берда́нка. Бел. і ўкр. словы, мабыць, з рус. Ад імя канструктара гэтай стрэльбы — Бярдана. Фасмер, 1, 152; Шанскі, 1, Б, 92.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аблаву́хі, аблаухі ’з вялікімі вушамі’ (БРС, Нас., Шат., Янк., Бір. дыс., Бяльк., Мат. Гродз.), рус. облоухий да obьlъ (рус. облый ’вялікі, круглы’ і інш.) і ухо ’вуха’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэкламава́ць ’дэкламаваць’ (БРС). Рус. деклами́ровать, укр. декламува́ти. Першакрыніцай з’яўляецца лац. declamāre; у рус. мове запазычанне з ням. deklamieren (< лац.). Бел. і ўкр., відаць, з польск. deklamować (< лац.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жу́парыць, жупорыты ’есці марудна, многа’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. калін., іван., уладз. жу́парить, жупорить ’тс’. Бел., рус., відаць, адлюстроўваюць кантамінацыю жава́ць і жу́піць. Параўн. яшчэ жабанець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́дкі ’вельмі ахвочы, цікаўны да каго-, чаго-н.’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб.). Рус. па́дкий, ст.-рус. па́дкий (1570 г.) ’тс’. Утворана з суф. ‑к‑ ад падаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)