Сары́ч ’драпежная птушка сямейства ястрабіных; тое, што і канюк’ (ТСБМ). Праз рус. сары́ч ’тс’ з цюркскіх моў; параўн. паўн.-цюрк. saryča ’парода паляўнічых сакалоў’, тур. saryǯa ’жаўтаваты’, saryǯyk ’нейкая птушка’ (Радлаў, 4, 325). Назва птушкі ўтворана ад назвы колеру, параўн. уйг. saryɣ ’жоўты’, тур. sary ’тс’, чагат. sar ’шуленак, каршун’, манг. sar, калм. sar (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 152; Праабражэнскі, 2, 253). Версія аб роднаснасці са ст.-інд. sā́ram ’драўніна, стрыжань дрэва’, арм. uruk ’пракажоны’ абвяргаецца Фасмерам (3, 564).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бычо́к, ‑чка, м.
1. Памянш.-ласк. да бык 1; малады бык. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. Прыказка.
2. Род дробнай марской рыбы сямейства бычковых. Бычкі ў тамаце.
3. Народная назва бугая (у 2 знач.). [Язэп:] — Гэта ёсць такія маленькія птушкі — бычкі, дык яны вядуцца хто іх ведае дзе, а калі пачуюць холад — адразу з’яўляюцца каля будынкаў... Чорны.
4. Разм. Недакурак. Палашка дакурвала бычок і мармытала: — Саломы я яму не палажыла, то на голых драбінах паехаў. Лобан.
5. Старажытны беларускі народны танец.
•••
Казка пра белага бычка гл. казка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
па́рус, ‑а; мн. парусы, ‑оў; м.
1. Умацаваны на мачце кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна. [Тапурыя:] — Узняўся страшэнны вецер, ён паламаў нашы высокія мачты і парваў шырачэзныя парусы на шмаццё. Самуйлёнак. Быццам крыло беласнежнай птушкі, пад блакітнай гладдзю ракі віднеўся парус. Даніленка.
2. Кавалак тканіны, што нацягнута на крылы ветранога млына.
3. Спец. Верхні, самы буйны пялёстак у кветках бабовых раслін.
4. У архітэктуры — трохвугольнае сферычнае спляценне, якое нагадвае па форме надзьмуты парус.
•••
Касы парус (спец.) — трохвугольны і чатырохвугольны парус.
На ўсіх парусах — вельмі хутка (ісці, ехаць і пад.).
[Ад грэч. pharos.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
паўднёвы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да поўдня 1; які знаходзіцца, размяшчаецца на поўдні. Паўднёвы полюс. Паўднёвы горад. □ Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў. Колас. Паўднёвы бераг [Дзвіны] больш адхонны, залесены. Асіпенка. // Які дзьме з поўдня (пра вецер). Паўднёвы вецер. // Уласцівы жыхару поўдня. Паўднёвы тэмперамент.
•••
Паўднёвы захад гл. захад.
Паўднёвы ўсход гл. усход.
паўднёвы 2, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паўдзённы 1. Ідуць часам яны з дзедам, — Месца слаўнае, цяпло, Час паўднёвы прад абедам. Колас. Заснула паўднёвым сном зямля. Ад вялікай спякоты і птушкі не спявалі. Бядуля.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
тармасі́ць, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; незак., каго.
1. Тузаць, торгаць каго‑н. [Начальнік разведкі] .. пачаў тармасіць аднаго з разведчыкаў за плячо. — Лёша, Лёша, падымайся. Ёсць заданне. Асіпенка. Тармасілі .. [Хомку] разы два, што блін гарачы ёсць, з ячнае мукі. Гарэцкі. [Марыся] кінулася ў спальню і пачала тармасіць сонных Віцю і Міхася. Чарнышэвіч. — Бабка! — тармосіць хлопчык за рукаў бабулю. — Глядзі: птушкі! Даніленка. / у безас. ужыв. У кабіне тармасіла і кідала ўперад. Пташнікаў.
2. перан. Прыставаць да каго‑н. з якімі‑н. справамі, патрабаваннямі, роспытамі; надаядаць каму‑н. Тармосяць Параньку, распытваюць, як гэта ёй удалося [прывезці сетку на агароджу]. А яна спакойна адказвае. Ракітны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
шуга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць яркім полымем, палаць; вырывацца адкуль-н. (пра полымя і пад.); палымнець.
Шугаў пажар.
Шугае агонь. 3 акон шугала полымя.
Над лесам шугае зарыва.
2. перан. Праяўляцца, праходзіць бурна, імкліва.
На дварэ шугала вясна.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыліваць да твару (пра кроў).
Кроў шугае ў твар.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Парывіста дзьмуць, урывацца куды-н. (пра дым, пару і пад.).
Цяпло шугае ў твар.
5. каго-што. Падкідаць на руках, гайдаць, гушкаць.
Ш. імянінніка.
6. Рэзка падымацца ўгору, узлятаць.
Птушкі шугаюць угару.
Велічныя сосны шугаюць у неба (перан.: высяцца).
7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Добра расці, буяць.
Шугае расліннасць.
|| аднакр. шугану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. шуга́нне, -я, н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
◎ Ла́зні́к 1, ла́зьнік ’сядзібны дух, дамавік, які (пераважна) знаходзіўся ў лазні’ (Нік., Няч., Інстр. 2, Бяд., Мат. Гом.). Да лазня (гл.). Суфіксацыя, як у хлеўнік, хатнік, гуменнік, еў нік (гл.).
◎ Лазні́к 2 ’птушка бугай малы, Ixobrychus minutus’ (Інстр. 2), відавочна, лазнік (націск на ‑ік, калі прыняць пад увагу гнездаванне птушкі — у лазняках і чароце — БелСЭ, 2, 441). Да лаза (гл.). Лексема ўзнікла ў выніку універбізацыі словазлучэння, якое складалася з прыметніка і назоўніка, параўн. стол. лозяный вовк, петрык. лозяны воўчок ’тс’ (Нікан.). Аналагічна польск. trzcinnik ’тс’ < trzcina ’чарот’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лысу́ха ’балотная птушка атрада пастушковых з шаравата-чорным апярэннем і голым ярка белым участкам скуры на лбе, Fulica atra’ (Анік., Дразд., ТСБМ); лысоха ’тс’ (гом., Мат. Гом.; Федз.–Доўб.). Да лы́сы (гл.). Параўн. лы́ска. Булахоўскі (Вибр. пр., 3, 221) прыводзіць іншыя ўсх.-слав. назвы гэтай птушкі: лысена, лысана, лыс.
Лы́суха ’высокае месца, дзе нічога не расце’ (малар., Нар. лекс.), ’неўрадлівая пясчаная глеба’ (івац., Жыв. сл.; пруж., КЭС), лысу́ха ’абложная зямля’ (светлаг., петрык., ДАБМ; паўд.-мін., Лемц.). Да лы́сы (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 124).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Рабі́ннік 1 ’вялікі шэры дрозд’ (ТСБМ). Рус. дыял. ряби́нник ’тс’. Ад рабі́на (гл.). Назва адсутнічае ў народнай мове, хутчэй за ўсё з рус. рябинник, параўн. бел. народныя назвы птушкі дрозд‑піскун, лепік (Ласт.). Назва ўзнікла ў выніку метанімічнага пераносу назвы месца пражывання дразда (зараснікі рабіны) на птушку.
Рабі́ннік 2 ’піжма’ (ашм., мядз., шчуч., клім., ЛА, 1; Сцяшк. Сл.), Утворана ад рабі́на (гл.) у выніку метафарычнага пераносу назвы дрэва паводле знешняга падабенства лістоў і суквеццяў раслін да лістоў і гронак рабіны, параўн. рус. ряби́нка ’піжма’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ста́чына ‘складчына’ (ТС). Відаць, да ста́чьщь (гл.); менш верагодна ад стачы́ць ‘злучыць, прылучыць’, што да тачыць ‘далучаць’, гл.
Стачы́на ‘жывёліна ў статку’ (ТС), ‘усё хатняе рыззё, гаспадарчае начынне і рабочая жывёла’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘хатняя жывёла без птушкі, сабак і катоў’ (Нік. Очерки), статчы́на ‘адна асобная жывёліна’ (Ласт.), стачы́ніна ‘тс’ (Касп.). Утворана ад статак (гл.) або ад прасл. дыял. *stoka ‘набытак; маёмасць; жывёла’ (Коннава, ОЛА, Исследов., 1972, 88–89), паводле Скока (3, 450), поствербальнага ўтварэння ў паўднёваславянскіх мовах ад дзеяслова тыпу серб.-харв. steći ‘здабыць, атрымаць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)