лайда́к, ‑а, м.

Разм. неадабр. Бяздзейны, варты пагарды чалавек; лодар, гультай. — Лёс .. [Гузоўскай] склаўся не зусім удала: муж — п’яніца, лайдак і дармаед. Скрыган. [Кустрэй:] — Ты глядзі, лайдак, калі яшчэ пусціш быка ў мой авёс, то я з цябе юху спушчу! Колас. — Ах ты, лайдак! Ах, вуж печаны! — на ўсю загарадзь грозіць баба Алімпа. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адга́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Разм.

1. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой‑н. цяжкай рабоце. Бацька мой у імперыялістычную шэсць гадоў у палоне адгакаў і жывы вярнуўся. Беразняк. З другой паперы бачна, што паспытаў Міхалка і вугальныя шахты. Пад зямелькай адгакаў ён кайлом нешта каля пяці год. «ЛіМ».

2. Адбудаваць. Адгакаць дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раствары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак., што.

Прымусіць растварыцца. Растварыць соль у вадзе. // перан. Прымусіць зліцца з чым‑н., зрабіць незаўважаным сярод каго, чаго‑н.; паглынуць. Перад наступленнем карнікаў быў мой загад: жанчын, дзяцей, хворых рассяліць у вёсках, растварыць у насельніцтве. Шамякін. На дварэ сцямнела, прыцемкі скралі, растварылі абрысы дамоў, прадметаў, людзей. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сахо́р, ‑хара, м.

Жалезныя вілы для накідвання гною. Калупае сахаром той гной Зося, асцерагаецца, праўда, — не доўга сябе сапсаваць... Прыедзе стары — воз не давершаны. Крапіва. Бывала, накідае мой бацька воз гною, уваткне сахор у гной, пасадзіць мяне, бо дома не было з кім пакінуць, і едзе на сваю палоску кіламетры за чатыры. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слупня́к, ‑у, м.

Вострая інфекцыйная хвароба, якая прыводзіць да сутаргі мышцаў. — А ты ведаеш, што ў зямлі могуць быць мікробы слупняку, — закрычала Клава, хуценька дастаючы з сумкі ёд і бінт. Рунец. / у перан. ужыв. На Саньку напаў слупняк. Я таксама лыпаю вачамі.. — Ну добра, — схамянуўся нарэшце мой прыяцель і грозна бліснуў вачамі. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць кароткія, рытмічныя гукі, якія перыядычна паўтараюцца (звычайна пра механізмы). На руцэ Міхася чыкаў мой гадзіннік. Савіцкі.

2. што і без дап. Разм. Хутка, з рэзкім, кароткім гукам рэзаць, сячы і пад. «Чы-чы-чы, чы-чы-чы!» — лёгка, з тугім картавым трэскам чыкае.. [Зінін] быстры нож. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́кскурс, ‑у, м.

Адхіленне, адступленне ад галоўнай тэмы з мэтай падрабязней высветліць пабочнае пытанне. К. Чорны часта выкарыстоўвае маналогі-споведзі герояў, якія з’яўляюцца своеасаблівымі экскурсамі ў іх біяграфіі. Дзюбайла. Экскурс у гісторыю — гэта зноў жа своеасаблівая падрыхтоўка ў зборніку «Вянок» да так знамянальных у ім слоў «Краю мой родны! Як выкляты богам...». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маё

1. (мн. мае́) мест. притяж., ср. моё; см. мой;

2. в знач. сущ., ср., мн. нет, разг. моё;

сваё бяры́, а майго́ не руш — своё бери́, а моего́ не тронь;

на маё вы́йшла — по-мо́ему вы́шло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няско́раны і нескаро́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не скарыўся сіле, уладзе каго‑, чаго‑н. Мы зноў у шчасці будзем жыць — Вайной няскораныя людзі. Астрэйка. Недзе там, за лініяй фронту, ляжаў распластаны ворагам, знявечаны, але няскораны родны горад. Новікаў. Усім раскажу я пра мужнасць Тваёй нескаронай душы, Як ты непахісна, мой дружа, Стаяў на сваім рубяжы. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масцеравы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які займаецца якім‑н. рамяством, мае кваліфікацыю рамесніка. [Каваль:] — Крыўдна стала, што так зневажаюць масцеравога чалавека. Кулакоўскі. [Алена:] — А я і рада, што мой паехаў [па цаліну]. Абагрэцца .. сярод масцеравых людзей. Алешка.

2. у знач. наз. масцеравы́, ‑ога, м. Уст. Рамеснік. Каго тут [на плошчы] толькі не было: гараджане, масцеравыя, гімназісты, рабочыя, афіцэры, сяляне з базараў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)