лапушы́сты, ‑ая, ‑ае.

Шыракалісты, падобны на ліст, лісце лопуху. Вецер зашумеў у лісці драў, першыя буйныя кроплі дажджу рабілі на дарозе пыл, зашамацелі па лапушыстай капусце. Дайліда. Цыбатая галава сланечніку рассунула ў кутку дошкі, узнялася, паклала на жалезную перакладзіну лапушыстае лісце. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распласта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Палажыць пластом, шчыльна прыціснуўшы да зямлі, да якой‑н. паверхні. Зачапіўшыся за станіну разбітай гарматы, .. [баец] паваліўся на зямлю і распластаў рукі. Дудо. Іваніцкі разгарнуў ліст спісанай паперы, распластаў яго і паклаў перад сабой на стол. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рунь, ‑і, ж.

Усходы, пасевы азімых культур. Пасля дажджоў на полі дружна паднялася зялёная рунь. Навуменка. Ужо засыпаў на бярозах майскі жук, ліст убраўся ў сілу, а на палетках вырасла маладая рунь. Лупсякоў. Статак пагналі за выган, на жытнёвую рунь. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́ркуш1ліст паперы, шкла, бляхі’ (БРС), аркгушъ, аргушъ (Нас.). Укр. а́ркуш, рус. дыял. арку́ш, польск. arkusz ’тс’. Ст.-бел., ст.-укр. аркушъ з XVI ст., як і польскае. Канчатковая крыніца лац. arcus ’дуга’, адкуль — ’сагнуты ліст’ (Вясноў, Бел. лекс., 35) праз польскую ў беларускую. Памылкова сцвярджэнне, быццам аркуш увайшло ў беларускую мову ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 259) не толькі таму, што слова ўстойліва адзначаецца ў старабеларускай мове і дыялектах, але і таму, што яно фіксуецца ў слоўніках XIX ст. (Шпіл., Мядзв.); ніякіх падстаў для паўторнага запазычання гэтага слова не было.

А́ркуш2 ’пасхальны артас’, г. зн. ’пасвячоны хлеб’ (Мядзв.). Укр. дыял. а́ркуш ’тс’. Форма аркуш вынікла як скажэнне артус (гл.), магчыма, не без уплыву аркуш1. Гл. артус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. Спыняць існаванне, разбураючыся, знішчаючыся; знікаць, прападаць. Высока ляцелі іскры, гінула чалавечая праца цэлых пакаленняў, нішчыліся нацыянальныя багацці, скарбніцы культуры. Гурскі. Клубочкі дыму, працэджваючыся праз яловыя лапкі, выбіваюцца на прастор і гінуць у зімнім паветры. Колас. // Паміраць. Гінуць ад кулі. □ Без каманды войска гіне. З нар. / Пра жывёлу, расліны. На галіне Пры даліне Ліст на дрэве марна гіне: Ліст зялёны, ды ўмірае. Колас. Не узыходзіць, А чэзне і гіне насенне, Калі кідае сейбіт яго На каменне. Макаль.

2. перан. Знікаць, рушыцца (пра планы, надзеі і пад.). Надзеі гінуць. □ Гінулі і туманіліся думкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што.

Зрабіць на чым‑н. надпіс. Папас паклаў ліст у канверт, падпісаў на канверце адрас і зноў неяк супраць жадання пачаў услухоўвацца ў цішыню ночы, не кратаючыся з крэсла. Галавач. // Змясціць надпіс зверху чаго‑н. напісаняга, намаляванага. Надпісаць над радком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчарці́ць, ‑чарчу, ‑чарціш, ‑чэрціць; зак., што.

Нанесці на што‑н. штрыхі, лініі ў патрэбных кірунках. Расчарціць дошку. Расчарціць паперу. □ Выняў з партфеля макетны ліст, каб расчарціць усё на ім і пэўна ўжо ведаць, якія фота рабіць Шаевічу, а мне якіх памераў пісаць выступленні. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́чыкі ’цюльпаны’ (паст., Сл. ПЗБ), драг. мэ́чыке ’гладыёлусы’ (Лучыц-Федарэц), відаць, з польск. mieczyk ’тс’, як і чэш. mečík, серб.-харв. ма̏ч, mačika, mečiką, mačȋc, mačinac, ’тс’, mačac ’стальнік, Ononis spinosa’ славен. mȅč ’гладыёлус’, mečíka ’касач’, — усе першапачаткова з’яўляюцца старым перакладам з лац. gladiolus ’невялікі меч’ > ’мечавідны ліст’ < gladius ’меч’ паводле падабенства лістоў да мяча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цыві́льны

1. прил. шта́тский, гражда́нский, циви́льный;

~ная во́пратка — шта́тское (гражда́нское, циви́льное) пла́тье;

~ныя ўла́ды — гражда́нские вла́сти;

ц. лістуст. циви́льный лист;

2. в знач. сущ. шта́тский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ка́рта1 ў картачнай гульні. Гл. карта3.

Ка́рта2 ’геаграфічная карта’. Гл. карта3.

Ка́рта3 ’дакумент, пасведчанне’ (КЭС, лаг.), ’ліст, запіска, паштоўка’ (Нас., Шат., Шн., Гарэц., Др.-Падб., Булг., Мал., Шпіл., Сержп.). Старое запазычанне (1539) з польск. karta, якое з італ. carta < лац. charta ’папера’ < ст.-грэч. χάρτης (Булыка, Запазыч., 142; Фасмер, 2, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)