Пражэ́ктар ’асвятляльны прыбор, які з дапамогай аптычнай сістэмы пасылае яркі пучок праменняў у пэўным напрамку’ (ТСБМ). Праз рус. проже́ктор (Крукоўскі, Уплыў, 83) з англ. projector ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іглі́чыць ’змацоўваць з дапамогай ігліцы’ (ТСБМ), ’злучаць дошкі’ (Інстр. II); параўн. рус. смал. игли́чить ’рабіць што-н. з дошак пры дапамозе набіўных дошчачак’. Ад ігліца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разва́жджываць ’адвязваць лейцы’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад во́жджы ’лейцы’ (гл.) з дапамогай прыстаўкі раз-, якая надае слову значэнне ’дзеянне, супрацьлеглае папярэдняму’, як развяза́ць, рассупо́ніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыжо́цце ’вельмі рыжы чалавек’ (Нар. Гом.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑оцц‑е, як страхо́цце, брыдо́цце (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́цьвіна ’парытае свіннямі месца’ (Бяльк.). Ад рыць 1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ін‑а як выбо́іна, прага́рына (пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́кідыш (БРС, Касп.). Рус. вы́кидыш. Утворана з дапамогай суф. ‑ыш ад выкід (гл.) (Шанскі, 1, В, 224). Магчыма ўтварэнне і ад асновы дзеяслова выкідаць з тым жа суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́лазка (БРС). Рус. вы́лазка, укр. ви́лазка. Ад вылазіць з дапамогай суф. ‑ка або ад *вылаз, бязафікснага вытворнага да вылазіць з тым жа суфіксам; параўн. рус. вы́лаз, укр. ви́лаз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́стаўка 1 (БРС). Запазычанне з рус. выставка ’тс’ (Гіст. мовы, 2, 144).

Вы́стаўка 2 (выстовка, вустоўка, вустовка) ’гестка, устаўка’ (Шатал.). Ад выставіць (гл. ставіць) з дапамогай суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рызыка́нт ’смелы чалавек’ (ТСБМ, Некр., 232), ’адчайны, рызыкоўны чалавек, задзіра, забіяка’ (ТС). Ад рызыкава́ць (гл.) з дапамогай суф. ‑ант як шпікуля́нт, маскіра́нт (Сцяцко, Афікс. наз., 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асаві́к ’грыб падасінавік, Leccinum (Boletus) aurantiacum, Leccinum testaceo-scabrum = Boletus rufescens’. Ад аса ’асіна’ (гл. асіна) праз прыметнік асовы з дапамогай суф. ‑ік паводле месца, дзе расце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)