спалуча́льнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць спалучальнага.

2. Здольнасць, магчымасць спалучэння чаго‑н. з чым‑н. Высокай спалучальнасцю з якаснымі прыметнікамі характарызуецца.. прыслоўе вечна. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храматафо́р, ‑а, м.

Спец.

1. У жывёл — пігментныя клеткі ў скурным покрыве, якія абумоўліваюць здольнасць жывёл зменьваць колер.

2. Бялковае цела пратаплазмы клетак водарасцей.

[Ад грэч. chrōma — колер, фарба і phorós — носьбіт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́зумздольнасць мысліць, разумець’, ’разумовыя здольнасці чалавека, інтэлект’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Касп., Стан., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ), розымъ ’тс’ (шымк. Собр.), ст.-бел. розум ’тс’. Укр. ро́зум, рус. ра́зум (< ц.-слав. разумъ), дыял. ро́зум, польск. rozum, н.-луж. rozym, в.-луж. rozum, rozom, rozym, чэш., славац. rozum, славен. razȗm, rezum, серб. ра̏зум, харв. rȁzum, макед. разум, балг. ра́зум, ст.-слав. разоумъ. Прасл. *orzumъ, утворанае з прыстаўкі *orz‑ > бел. раз‑/роз‑ (гл.), якая тут выражае адрознівальную здольнасць мыслення (Рэйзак, 548) і *umъ > ум > умець (гл.) < і.-е. (H)au̯‑mó‑ (Міклашыч, 372; Покарны, 78; Фасмер, 3, 435; Шустар-Шэўц, 2, 1244; Бязлай, 3, 160; БЕР, 6, 161–162). Сюды ж разумны, разумовы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аглюцінаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да аглюцінацыі (у 1 знач.). Аглюцінатыўная здольнасць крывяной сывараткі.

2. Які характарызуецца аглюцінацыяй (у 2 знач.). Аглюцінатыўныя мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць развітога. Развітасць прамысловасць Развітасць густаў. □ Здольнасць дасягнуць псіхалагічнай глыбіні і паўнаты ў абмалёўцы характараў — адзнака мастацкай развітасці і спеласці таленту. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўзнаўля́цца, ‑яецца; незак.

Мець уласцівасць узнаўляцца, стварацца нанава. Як мінерал, вада мае адну цудоўную якасць, якая вылучае яе сярод іншых, — здольнасць самаачышчацца і самаўзнаўляцца. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумяшча́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сумяшчальнага; здольнасць сумяшчацца. Сумяшчальнасць паняццяў. Псіхалагічная сумяшчальнасць.

•••

Сумяшчальнасць крыві — уласцівасць чалавечага арганізма прымаць і засвойваць пры пераліванні кроў пэўнай біялагічнай групы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́ванне, -я, н.

1. гл. плаваць.

2. Перамяшчэнне па паверхні вады, уменне, здольнасць так перамяшчацца.

Школа плавання.

Займацца плаваннем.

Падводнае п.

Сінхроннае п. (від спорту).

3. Перамяшчэнне на судне ці іншым плывучым сродку, рэйс па водным шляху.

Капітан далёкага плавання.

Хадзіць у п. (плаваць на судне, служачы, працуючы на ім).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акамада́цыя, ‑і, ж.

Спец. Прыстасаванне да чаго‑н. Акамадацыя органаў мовы. Акамадацыя гукаў (у мове).

•••

Акамадацыя воказдольнасць вока прыстасоўвацца да разгляду прадметаў на розных адлегласцях.

[Лац. accomodatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеяздо́льнасць, ‑і, ж.

1. Кніжн. Здольнасць да дзеяння, дзейнасці. Дзеяздольнасць арганізма.

2. Спец. Права на якія‑н. юрыдычныя дзеянні і абавязак несці адказнасць за свае ўчынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)