Гарызо́нт ’гарызонт’ (БРС). Рус. горизо́нт, укр. горизо́нт. У аснове ляжыць лац. horizon, ‑ontis (< грэч. ὁρίζων), якое праз ням. або польск. мову пранікла ў рус., якая, здаецца, і была крыніцай для бел. і ўкр. Гл. Шанскі, 1, Г, 133–134; Фасмер, 1, 441.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Геркуле́с ’асілак, здаравяка; назва круп’ (БРС). Рус. геркуле́с, укр. геркуле́с. У аснове ляжыць лац. форма Hercules ст.-грэч. імя асілка Ἡρακλῆς (Ἡρακλέης). Як назва круп — запазычанне з рус. геркуле́с ’тс’ (дзе адзначаецца ў слоўніках з 1935 г.). Параўн. Шанскі, 1, Г, 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багасло́ў, багасло́ўе, рус. богосло́в, богосло́вие, укр. богосло́в, богослі́вʼя і г. д. З ц.-слав. мовы (богословъ, богословиѥ), дзе гэта калька з грэч. θεολόγος, θεολογία, да θεός ’бог’, λόγος ’слова, вучэнне’. Так і ў іншых слав. мовах. Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 150–151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маса́ж ’расціранне цела з мэтай паляпшэння кровазвароту, абмену рэчываў у тканках’ (ТСБМ). З рус. масса́ж ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88), якое з франц. massage < masser < ст.-грэч. μάσσω ’мяшу, расціраю’. Масіраваць ’праводзіць масаж’ (ТСБМ) — з рус. массировать (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое з ням. massieren.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́ра ’пахучы алей, які ўжываецца ў хрысціянскіх абрадах’ (ТСБМ), мірава́ць, мірава́ньне ’памазанне мірам’ (Шат.), адным мі́рам мірованы (Ян.), ст.-бел. миро, мюро са ст.-рус., ст.-слав. мрѷо, якое са ст.-грэч. μύρον ’міра, памазанне, націранне’ (Фасмер, 2, 626; Булыка, БЛ, 9, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́нгел ’анёл’ (КТС), слуц. бабр. ангал (Шн., Серб.), анголь (Машынскі, Uwagi). Як і рус., укр. а́нгел запазычана яшчэ ў ст.-рус. з ст.-слав. (Шанскі, 1, А, 105–106), дзе з ст.-грэч. ἄγγελος, адкуль і ст.-бел. аггелъ (Александрыя). Гл. анёл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́тэр, ст.-бел. патеръ ’духоўны айцец’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. pater, якое з лац. pater ’бацька’ (Булыка, Лекс. запазыч., 173). Сюды ж ст.-бел. патерица ’посах архірэя’ (XVII ст.), якое праз ц.-слав. са с.-грэч. πατερικόν (Булыка, там жа, 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паэзія ’вершаваная творчасць, вершаваныя творы’, ’прыгожае, узвышанае’ (ТСБМ). З польск. poezja ’тс’ (пасля XVIII ст.), якое з лац. poēsis < ст.-грэч. ποίησις ’творчасць’ < ποιέω ’раблю, ствараю’ (Фасмер, 3, 350). Варш. сл. (4, 452) падае франц. poésie ў якасці крыніцы запазычання польскай лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́га ’паша для жывёлы’ (Нік. Очерки), ст.-бел. руга ’царкоўнае ўгоддзе’ (Станг, Urkundensprache, 145). Стараж.-рус. руга ’плата; царкоўная маёмасць’, укр. ру́га ’царкоўная зямля, прызначаная на ўтрыманне святарства’. Запазычана з с.-грэч. ρόγα ’salarium’, вытворнага ад лац. rogāre (Міклашыч, 282; Фасмер, 3, 512).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́мбрыя ‘невялікая марская прамысловая рыба’ (ТСБМ). Новае запазычанне праз рус. ску́мбрыя ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87 і наст.), з новагрэч. σκονμβρί, мн. л. ‑ιά, ст.-грэч. σκόμβροσ; ‘скумбрыя або макрэль’ (гл. Фасмер 3, 662; падрабязней гл. Мотузенко, Этимология и семантика, Кишинев, 2006, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)