Пачкі́ ’амаль’ (в.-дзв., доўг., брасл., Сл. ПЗБ; дрыс., Хрэст. дыял.). З рус. почти ’тс’ (Сл. ПЗБ, 3, 472). Мена г’Ж’ адбылася ў сувязі з тым, што ў субстратных балтыйскіх гаворках, як, напрыклад, у сучаснай літоўскай мове, /’, ď выступалі толькі як алафоны фанем [t], [d], абыякавых да палаталізацыі, таму і замяняліся найбольш блізкімі паводле месца ўтварэння (k, g), параўн. гірсадзірса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашчопка ’дрывотня’, ’месца, дзе рэжуць, колюць, а часам і складаюць дровы’ (Бір.; чырвонае., З нар. сл.). Да па‑ і шчапаць ’шчапаць лучыну’, ’калоць дровы’ (гл.), якое да прасл. ščep‑ (/skoi̯p‑/skei̯p‑Įskip‑). Параўн. роднасныя і.-е. паралелі: літ. skepsnė ’акравак’, skepeta, skepetas ’ануча’, ’хустка’, лат. škepele ’асколак’, ст.-грэч. σκάπτω ’рубаю’, ст.-в.-ням. skaft ’дзіда’ (Фасмер, 4, 503).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лы ’пусты ўнутры, нічым не запоўнены’ (ТСБМ). Рус. полый ’тс’, ’адчынены; раскрыты насцеж’, по́ло ’свабодна, нічым не занята’, стараж.-рус. полъ ’пусты, адкрыты’, ст.-чэш. polo ’полае, пустое месца’. Прасл. *polъ, *polъjь ’адкрыты’, суадносіцца з прасл. *polje (гл. поле), корань і.-е. *pel‑ ’шырокі, адкрыты’ (Чарных, 2, 54). Беларускае слова, хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́сесць (prósiść) ’месца ў кроснах, дзе палатно мяжуецца з ніткамі’ (Варл.), ’прамежак паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы, праз які праходзіць чаўнок’ (мін., Шатал.), про́сець (петр., Шатал.). Паводле Раманавай (Наим., 121), першапачатковая мера палатна, параўн. рус. про́шесть, была збліжана з дзеясловам сесть ’сесці’, г. зн. ’тое, што можна зрабіць за адзін прысест, не адрываючыся’. Сумнеўна. Гл. прасесць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стайло́ ‘сук на дрэве, на якім ставяць калодны вулей’ (лун., Шатал.), ста́йло ‘неагароджанае месца на пакосе, дзе адпачывае ўдзень жывёла’, ‘стаянка’ (ТС), ‘памост на дрэве, на якім ставяць калодны вулей’ (петрык., Шатал.; мазыр., З нар. сл.), Да стаяць з суф. ‑л(о). Сюды ж стайлі́на ‘дрэва, у дупле якога жывуць пчолы’ (староб., Мат. дыял. канф., 74). Гл. стойла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суко́л ’кручаны дубец, якім звязваюць два калы ў плоце’ (полац., Нар. лекс.), ’зварот, закрут’ (Ласт.), ’месца, дзе плот пад кутом ламаецца на тры колікі’: на сукол плоту (ушац., Нар. медыцына, 176), суко́лы ’парныя калы’ (Касп.; в.-дзв., Нар. сл.), ’два перавітыя віткай калкі ў плоце’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад сукаць ’скручваць’, гл. сукал, збліжанае да кол, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сырабо́йня ’гумно’ (пух., Жд. 1), ’вялікая асець, гумно ў маёнтку’ (Касп., Шат.), ’вялікая будыніна ў двары, дзе стаіць малатарня’ (Варл.), ’стадола без асеці’ (Пятк. 1). Параўн. польск. syrobojniaмесца ў адрыне для малацьбы’. Ад сыры (гл.) і біць, у значэнні ’малаціць’ (Варш. Сл.), г. зн. малаціць непадсушанае збожжа, параўн. сырамало́т, гл. Польскае слова, хутчэй за ўсё, запазычана з беларускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сянні́к ’адрына, пуня’ (ТСБМ), ’матрац, набіты сенам ці саломай’ (ТСБМ, Нас., Касп., Жд., 2; бых., Янк. Мат.), сяльні́к, сядні́к, сяні́к, сені́к, сеня́к ’тс’ (Сл. ПЗБ, Ласт.), сельні́к ’матрац; месца для сена’ (ТС). Параўн. укр. сінни́к ’пуня, матрац’, польск. siennik ’тс’, чэш. seník ’пуня’, славен. senik ’пуня; матрац’, макед. сенник ’тс’. Самастойныя ўтварэнні ад сянны́ < сена; гл. таксама сельнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарара́шкі, тарару́шкімесца забаў з танцамі, музыкай і пад.’ (Нас.), ст.-бел. тарарушка, тарарычка ’бразготка’ (1596 г., КГС, Ст.-бел. лексікон). Параўн. польск. tararuszki ’драбяза, глупства, забаўка’. Да тапара, тарарах (гл.); меркаванне пра старое запазычанне з польскай мовы (Булыка, Лекс. запазыч., 103), як і вывядзенне непасрэдна з літ. tar̃ti ’гаварыць’ (параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 149), не маюць падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стру́га1 ‘вельмі грузкая даліна, балоціна’ (ТС), ‘дрыгва’ (Сцяшк. Сл., Жыв. сл.; бяроз., ст.-дар., Сл. ПЗБ; бялын., Нар. сл.; ЛА, 5), ‘рукаў ракі’ (ЭШ, рук.), ‘затока’ (бярэз., Сл. ПЗБ), струга́ ‘гразкае балота’ (ст.-дар., Нар. сл.), ‘месца на балоце, зверху зацягнутае травой’ (люб., Бел. дыял.), ‘ручай, струмень’: пот ліецца стругою (беласт. Ніва, 1973, 23 верас.), ‘самы шпаркі і глыбокі праток вады ў рацэ’ (Ласт.), зах.-палес. стру́га ‘мокрае месца, зарослае хмызняком’, ‘балоцістая мясціна’ (Сл. Брэс.), ‘невялікая рэчка’ (Мат. Гом.), ‘невялікае цячэнне на балоце’, усх.-палес. стру́жка ‘старое зарослае русла ракі’ (Талстой, Геогр., 194–195), ст.-бел. струга ‘струмень, ручай’. Укр. стру́га ‘ручай; струмень’, паўн.-рус., наўг., курск. стру́га ‘глыбокае месца, лужа, якая застаецца летам ад амаль перасохлай рэчкі’, вялікалук. истру́га ‘частка старога рэчышча’, стараж.-рус. струга ‘цячэнне’, польск. struga ‘струмень, цячэнне’, в.-луж. truha ‘ручай’, н.-луж. tšuga ‘тс’, чэш. strouha ‘жолаб, канава’, славац. struha ‘тс’, славен. strúga ‘русла, рукаў ракі’, ст.-слав. строуга ‘цячэнне, паток’. Прасл. *struga, дэрыват з суф. ‑ga ад і.-е. кораня *sreu̯‑ ‘цячы’; ‑t‑ устаўное, звязана з струя, востраў, гл. Гл. Борысь, 582; Махэк₂, 583; Шустар-Шэўц, 1549; Міклашыч, 318. Генетычна роднасныя лат. straũga ‘нізкае месца, дзе можна праваліцца’, struga ‘балота’, stūga ‘струмень вады’, strũgla ‘тс’. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 783 з літ-рай; ЕСУМ, 5, 450; Папоў, Из истории, 87 (беспадстаўна лічыць запазычаннем з польскай).

Стру́га2 ‘венцер (з дубцоў)’ (касцюк., ЛА, 1). Параўн. балг. радоп. стро̑́га ‘варотцы ў плоце або кашары’, дыял. стръ́га ‘цесны праход у загоне, праз які праходзяць авечкі па адной’, престръ́га ‘шчыліна паміж пярэднімі зубамі’, серб.-харв. strȕga ‘тс’. Бярнар (Бълг. изсл., 324–326) выводзіць з прасл. *strǫga. Сюды ж, магчыма, і рум. strungă ‘цесны праход’, далейшыя сувязі якіх няясныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)