плода... (а таксама плада...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да плода (у 1 знач.), да пладоў, напр.: плодаапрацоўка, плодазавод, плодакансервавы, плодаперапрацоўчы;
2) які мае адносіны да плода (у 2 знач.), напр.: плодавыганяльны, плодавыгнанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прані́клівы, -ая, -ае.
1. Які глыбока і правільна разгадвае, разумее што-н.; здагадлівы, прадбачлівы.
П. чалавек.
2. Назіральны, пільны.
П. погляд. П. розум.
3. Які змяшчае ў сабе глыбіню пачуццяў, праўдзівы, шчыры.
Праніклівыя радкі верша.
|| наз. прані́клівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стапрацэ́нтны, -ая, -ае.
1. Які мае ў сабе сто працэнтаў чаго-н.
С. раствор.
2. Які поўнасцю адпавядае норме, якім-н. патрабаванням.
Стапрацэнтнае выкананне плана.
3. Сапраўдны, поўнасцю выражаны ў сваіх якасцях (разм.).
С. інтэлігент.
|| наз. стапрацэ́нтнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
старо́нні, -яя, -яе.
1. Які не мае адносін да гэтага калектыву, сям’і і пад.; чужы.
Староннія людзі.
2. Не свой, не ўласны, чый-н.
Старонняя падтрымка.
3. Які не мае непасрэдных, прамых адносін да чаго-н.; пабочны.
С. шум.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ты́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Шост, які ставіцца ў полі, на снезе для абазначэння межаў зямельных участкаў, дарогі, і пад.
2. Шост, які выкарыстоўваецца як падпорка для павойных раслін.
|| прым. тычкавы́, -а́я, -о́е (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уда́лы, -ая, -ае.
1. Які завяршаецца ўдачай; удачны, паспяховы.
Удалая паездка.
2. Вельмі добры, які адпавядае патрабаванням; правільны.
Выбраць у. ход.
3. Здатны на ўсё; спрытны, умелы.
Удалая гаспадыня.
4. Смелы, адважны; хвацкі.
У. хлопец.
|| наз. уда́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
філігра́нны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да філіграні; зроблены з філіграні (у 1 знач.).
Філігранныя вырабы.
2. перан. Вельмі дакладны, які патрабуе асаблівай увагі да дробязей і дэталей, старанна і тонка выкананы.
Філіграннае майстэрства.
|| прым. філігра́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чатырох...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які змяшчае чатыры якія-н. адзінкі, які складаецца з чатырох адзінак, напр.: чатырохактовы, чатырохгалосы, чатырохгранны, чатырохмесны, чатырохструнны;
2) колькасцю, мерай, коштам у чатыры якія-н. адзінкі, напр.: чатырохдзённы, чатырохбальны, чатырохрублёвы
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Непрыто́мны ’які страціў прытомнасць, знаходзіцца ў бяспамяцтве’ (Нас., Нік., Оч., Касп., Варл., Сл. ПЗБ, БРС, ТСБМ), ’які не кантралюе свае паводзіны’ (ТС). Ад прыто́мны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прымі́рлівы ’памяркоўны’ (бых., ЛА, 3). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад мір 1 (гл.). Параўн. аналагічнае ўкр. прими́рливий ’які спрыяе, садзейнічае прымірэнню; які вызначаецца беспрынцыпнасцю, цярпімасцю, памяркоўнасцю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)