ве́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., у каго-што.

Тое, што і верыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак., каго.

Лавіць вудай (рыбу).

|| наз. вуджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апяка́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Тое, што і апекаваць.

А. дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахіле́саў, -сава.

У выразе: ахілесава пята (кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агля́нуць, -ну, -неш, -не; агля́нь; зак., каго-што.

Акінуць позіркам; азірнуць.

А. поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казе́ліць,

У выразе: казеліць зрэнкі (вочы) — скасавурыўшыся, пільна ўглядацца ў каго-, што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канваі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., каго-што.

Суправаджаць канвоем.

К. палонных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; незак., каго (што).

Песціць, галубіць, пялегаваць.

М. дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наглушы́ць, -глушу́, -глу́шыш, -глу́шыць; -глу́шаны; зак., каго (разм.).

Глушачы, налавіць нейкую колькасць рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наззыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго.

Склікаць у вялікай колькасці.

Н. гасцей.