пападрыва́цца 1, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Падарвацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Дыверсанты пападрываліся на мінах. □ Мужчыны паднялі станок. Паднялі даволі лёгка... — Не былі б то мужчыны, — шаптала Алаіза, ідучы за імі. — А мы з Таццянаю ледзь не пападрываліся. Арабей.

пападрыва́цца 2, ‑аюцца; зак.

Разм. Падрыцца куды‑н. — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Запхнуць куды‑н., у што‑н. усё, многае. Папхаць рэчы ў чамадан.

2. Штурхаючы, прымусіць ісці, рухацца ў якім‑н. напрамку. — А можна плыцік зрабіць каля вострава, — не здаваўся Віця. — Пагрузім рэчы на плыцік і папхаем перад сабою. Місько.

3. і без дап. Пхаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасе́сці, ‑сядзе; ‑сядзем, ‑сядзеце, ‑сядуць; зак.

Сесці — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пасля прыйшло сюды яшчэ некалькі чалавек, усё незнаёмыя Леапольду.. Яны паселі ў сенцах. Чорны. Ігнат тады не быў аддзелены, жыў у бацькоў, і вось аднойчы, якраз у абед, калі толькі што паселі ўсёй вялікай сям’ёй за стол, хтосьці пастукаўся ў хату. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., каго-што.

Разм.

1. Пабіць, паламаць усё, многае. Якуб, браток гэтай самай Тадоры, не адзін кол на спіне пахвастаў бы сыну свайму за такія.. штучкі. Брыль.

2. і без дап. Хвастаць некаторы час. Кароткі месячны адпачынак хацелася пабыць дзе-небудзь на пяшчотным поўдні, каб цябе пахвасталі ласкавыя чарнаморскія хвалі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак., што.

1. Зжаць усё, многае. Зямля ўся жоўтая ад ячменю.. Толькі там, дзе яго пажалі ля дарогі, зямля здалёку здаецца белай, што іней. Пташнікаў.

2. перан. Атрымаць здабытак ад чаго‑н. зробленага; заслужыць. Хто агонь тут пасеяў, — Смяротны пажне тут пажар... Куляшоў.

3. і без дап. Жаць нейкі час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

1. Вызначыць вагу, цяжар каго‑, чаго‑н.; узважыць. Паважыць мяшок. □ [Гаспадар] вынес з сянец торбу жыта з бязменам, паважыў: — На, бяры свае фунты. Лобан. [Клемс] памацаў зерні пальцамі, наважыў іх на руцэ і сыпнуў. Галавач.

2. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх. Паважыць усю бульбу.

3. і без дап. Важыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павылята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Вылецець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Павыляталі са сваіх начных схованак авадні, сляпні, мухі — закружыліся, зазвінелі ў паветры. Сачанка. Конь як ашалеў — зноў стаў на дыбкі, пасля стукнуў у хамут — мы ледзь не павыляталі з воза. Дамашэвіч. Два акадэмічныя корпусы былі разбіты ўшчэнт. Ва ўсіх астатніх павыляталі вокны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Памацаць, абмацаць з якой‑н. мэтай усіх, многіх або ўсё, многае. Перамацаць усе кішэні. □ [Паліцэйскія] усё ператрусілі, перамацалі ў чамаданах і скрынях, у ложках і шафах. М. Ткачоў. [Дзед:] — Усё тут сваімі рукамі перамацаў. Можна прывязваць не толькі кароў, але і мядзведзяў. Паслядовіч. Перагледзела ўсё [Аня], перамацала рукамі, — нідзе не знайшла. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Напячы многа чаго‑н. [Кадзя:] — Без хлеба ў лесе сядзім. І муку маем, а спячы няма дзе. Дык мы па сваіх людзях рашылі развезці і папрасіць, каб панапякалі. Сабаленка.

2. каго-што. Разм. Напячы крапівой, наджаліць усіх, многіх або ўсё, многае. Усіх [дзяцей] панапякаў-панаціраў [тата] жыгучкай, ды так, што жывога месца не засталося. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.

1. што і без дап. Пісаць некаторы час. Ды я кажу: — Ну, ты цяпер папішы, а я, брат, буду рысаваць. Брыль.

2. каго-што. Разм. Занесці ў спіс усё, многае або ўсіх, многіх. Папісаць усіх у гурток. Папісаць усю маёмасць.

•••

Нічога не папішаш — тое, што і нічога не зробіш (гл. зрабіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)