чвя́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Аднакр. да чвякаць (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Ударыць чым‑н., кінуць, утварыўшы глухі, мяккі гук. Глушак штосілы чвякнуў пастол пад лаўку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́мнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абл. Шуснуць, уваліцца. Дзядзька Антон бухнуў ломікам па засаўцы, і маса шамнула ўніз, за апалубку. Місько. Гэта ж Каця, а не Зіна, шамнула залетась у праломку. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмаргану́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да шморгаць.

2. Разм. Хутка, непрыкметна пайсці; прашмыгнуць. Я недаказаў таго, што думаў, як дзед хуценька падперазаў кажух і шмаргануў з пакоя. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́хлы ’нясвежы, няяркі’, жу́хнуць ’рабіцца жухлым’ (ТСБМ). Рус. жу́хлый, жу́хнуть. Безляй (Radovi [Akademija Nauka і Umjetnosti Bosne і Hercegovine], XXXV, Odjeljenje društvenih nauka, knj. 12, 1969, 88) прапануе ўзводзіць рус. жухнуть, бел. жухнуць ’высыхаць’, як і славен. дыял. júhniti ’буркнуць, пікнуць’, да і.-е. *dheus‑ ’пыліць, дуць’, якое дае побач з рэфлексам *dux (гл. дух) яшчэ і рэфлекс *djux‑, што і даў жухнуць. Параўн. і.-е. назвы няяркіх фарбаў, якія дае Покарны (1, 270) пад *dheus‑, ст.-інд. dhūsara ’колер пылу’, лац. fuscus ’цёмна-карычневы, жоўта-чорны’, англ. dusk ’змрочны, цёмны. Для словаўтварэння з суфіксамі ‑л‑ (прыметнік) і ну (дзеяслоў) параўн. бляклы, блякнуць. Параўн. яшчэ тусклы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліза́ць, ліжу́, лі́жаш, лі́жа; ліжы́; лі́заны; незак., каго-што.

1. Праводзіць языком па чым-н.

Л. талерку.

2. Падбіраючы языком есці, піць.

Кот лізаў разлітае на стале малако.

3. перан. Дакранацца, пакрываць, абдаваць сабой (пра хвалі, полымя і пад.).

Хвалі ліжуць пясок.

|| аднакр. лізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ліза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́скаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць ляск чым-н. жалезным.

Л. клямкай.

2. Пляскаць у далоні (разм.).

3. Утвараць адрывістыя гукі пугай.

Зубамі ляскаць

1) адчуваць моцны голад, недаядаць, галадаць;

2) дрыжаць, калаціцца ад холаду, страху і пад.

|| аднакр. ля́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ля́сканне, -я, н. і ля́скат, -у, М -каце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

1. чым. Шчыльна закрыць (адтуліну).

З. бутэльку коркам.

З. вушы.

2. за што. Засунуць які-н. прадмет за што-н., куды-н.

З. сякеру за пояс.

Заткнуць за пояс каго (што) (разм.) — перасягнуць каго-н. у чым-н.

|| незак. затыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с».

Гусі выцягнулі шыі і пачалі с.

2. перан. Гаварыць здушаным ад раздражнення голасам (разм.).

3. перан. Злоснічаць, выказваць сваё незадавальненне (разм.).

С. на мужа.

|| аднакр. сы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).

|| наз. сы́канне, -я, н. і сык, -у, м. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскі́снуць, -ну, -неш, -не; раскіс, -сла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад дзеяннем вільгаці, вады ператварыцца ў вязкае месіва, размокнуць, разбухнуць.

Зямля раскісла.

Боты раскіслі.

2. перан. Расслабіцца, разамлець (ад гарачыні, выпіўкі і пад.).

Р. на сонцы.

Выпіў шклянку і раскіс.

3. перан. Паддацца залішняй чуллівасці.

|| незак. раскіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распрану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́; -ні́; распра́нены іу́ты; зак., каго (што).

1. Зняць з каго-н. верхняе адзенне.

Р. гасцей.

2. перан. Зняць, скінуць покрыва (лісце, траву) з чаго-н.

|| незак. распрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. распрану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; незак. распрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. распрана́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)