парасцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Расцягаць усё, многае або ўсіх, многіх. А яшчэ праз тры дні ўначы загарэлася новая хата, і, тушачы, вянцы парасцягалі па ўзгорку, аж да падмурка. Мікуліч. Ваўкі, калі гэта былі яны, часткова з’елі сваю здабычу на месцы, а часткова парасцягалі па логавах. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пату́піць, ‑ту́плю, ‑ту́піш, ‑ту́піць; зак., што.
Апусціць уніз (вочы, галаву). Лена прыкінулася, што плача, патупіла вочы і пачала выціскаць слязу. Няхай. А калі і гляне [Пракоп], дык зараз жа патупіць вочы, быццам яна [Раманіха] вінавата была перад ім. Ермаловіч.
патупі́ць, ‑туплю́, ‑ту́піш, ‑ту́піць; зак., што.
Зрабіць тупым, ступіць усё, многае. Патупіць нажы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Укласці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Было вырашана паўкладаць дзяцей спаць, а раніцай відаць будзе, што трэба рабіць. Гурскі. — Бо так мой гарод, а во так, побач, яго. Стану пчол падглядаць, дык дзеці галовы ў дзіркі паўкладаюць і... Што ж, хочацца салодкага. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацвісці́, ‑цвіце; зак.
1. Зацвісці, пакрыцца цвіллю — пра ўсё, многае. — Бабка, глядзі, хлеб пацвіў! — у сваю чаргу паказваю я зеленаватую цвіль на .. скарынцы. Каліна.
2. Цвісці некаторы час (пра кветкі, дрэвы і пад.). — Пра атаву напомніць прасіла?.. — Голас дзеда цячэ ў цемнаце. — Маладую даўно пакасілі, А старая... Няхай пацвіце! Янішчыц.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазава́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Заваліцца, запасці, абваліцца — пра ўсё, многае. Пазавальваліся кнігі за шафу. Пазавальваліся сцены. □ Толькі назва была, што бальніца: разгароджаны двор зарос палыном і крапівою, дах згніў, печы пазавальваліся, дымілі і не грэлі. Грахоўскі.
2. Разм. Улегчыся, залегчы — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаво́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся, ‑дзяцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Завесціся, з’явіцца, узнікнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пазаводзілася жывёла ў гаспадарцы.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Пачаць дзейнічаць — пра ўсе, многія механізмы. Маторы пазаводзіліся.
3. перан. Разм. Пачаць бойку, спрэчку — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панакіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. чаго. Накідаць многа чаго‑н. Адкінуўшы ботам лупіну, Міша вылаяўся: — От жа разява нейкая! Куды панакідала — проста пад ногі! Карпюк. Бакі .. [ямы] пааб’язджалі, абсунуліся; на дно, дзе блішчыць каламутная, зеленаватая лужына вады, дзеці панакідалі палак, драных чаравікаў, галёшаў... Сачанка.
2. што. Накінуць, уздзець адно за другім усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Выбраць усё, многае. Павыбіраць зярняты. // Выбраць што‑н. з усяго, многага. Дома .. [Люба] павыбірала самыя тонкія анучы, стала над вядром на калені і мыла да самага вечара. Чорны.
2. Абраць галасаваннем усіх, многіх. Павыбіраць дэлегатаў.
3. і без дап. Выбіраць некаторы час. Павыбіраць бульбу два дні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павываро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Вывернуць усё, многае. Павыварочваць кавалачкі. Павыварочваць кішэні. Павыварочваць карчы. □ Ад імшарын, крыху правей, пачынаўся буралом: вецер, быццам жартуючы, павыварочваў тут дрэвы з карэннем. Даніленка. Рабочыя стаялі ўсе на тратуары, і Валодзя Кастрыцкі бачыў, як некалькі чалавек на месцы будоўлі павыварочвалі з скрынь замешаную гліну. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паглумі́цца, ‑глумлюся, ‑глумішся, ‑глуміцца; зак.
1. з каго-чаго, над кім-чым і без дап. Паздзекавацца, панасміхацца. Вот зажадалася каршуну беламу паглуміцца над дзяўчынай простай! Нікановіч. Хіба патрэбна [Ясю] такая бяднячка, як яна. Проста ён задумаў нешта благое, хоча паглуміцца з раскошы. Чарнышэвіч.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Папсавацца — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)