перахваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак.

Разм.

1. каго. Адхвастаць, выхвастаць усіх, многіх. Ён .. перахвастаў за сваю цівунскую службу розгамі і бізунамі сотні прыгонных. Якімовіч.

2. што. Пабіць, пахвастаць усё, многае. Перахвастаць усе міскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брадні́к, ‑а, м.

Рыбалоўная сетка для лоўлі рыбы на мелкаводных месцах. У гэтай азярыне тапталася з брадніком чарада жанчын. Колас. [Міхась:] — Я нядаўна быў на тым беразе з бацькам. Хадзілі брадніком рыбу лавіць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маку́лінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Адно макавае зярнятка; макавінка.

2. перан. Крупінка, дробязь, драбніца. Памяць мела [Валя] такую, што мы толькі дзіву даваліся: усё да макулінкі раскажа. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гай, ‑ю, М аб гаі і ў гаі, м.

Невялікі лес, звычайна лісцёвы; дуброва. За полем пачынаўся гай з густога алешніку і бярэзніку. Якімовіч. Цэлы гай старасвецкіх дубоў раскінуўся на беразе Нёмана. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гала́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Жывёла галандскай пароды (карова, курыца і інш.).

2. Тое, што і галандская печ (гл. печ). Ад круглай галанкі павявала прыемным цяплом. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. што. Даглядзець да канца.

2. (звычайна з адмоўем), чаго. Угледзець, убачыць. Дзядзька Мікалай не такі чалавек, каб дзе якую навіну не дачуў ці чаго не дабачыў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расслібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Разм. Прачытаць што‑н. з цяжкасцю, па складах. Якуб разгортвае .. [газеты] і кажа з жалем: — Вось толькі я чытаю не шыбка. Яшчэ сам сабе як-небудзь расслібізую... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пахапаць усё паасобку. Аднекуль з-за бар’ера паявіліся дзяўчаты, уміг расхапалі цэглу і зніклі. Асіпенка. Але ўсіх жарэбчыкаў расхапалі сабе шасцікласнікі і сямікласнікі. Якімовіч. // Разм. Хутка раскупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Прыгодны для адліўкі вырабаў у формах (у 6 знач.). Фармавая гліна.

2. Зроблены ў форме (у 6 знач.). Толя з Міхасём таксама выбралі сабе па буханцы фармавога хлеба. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчыке́ты, ‑аў; адз. шчыкет, ‑а і ‑у, М ‑кеце, м.

Тое, што і штыкеты. Высокія шчыкеты навакол рынку былі аплецены зверху калючым дротам. Якімовіч. За шчыкетам квітнелі чырвоныя, жоўтыя і белыя цюльпаны. Аношкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)