цёмна,

1. Прысл. да цёмны (у 1–6 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць святла або недастатковасць асвятлення дзе‑н. Ядвіся зірнула на вокны кватэры настаўніка. Там цёмна і страшна, бо пуста. Колас. Машына як у нару кінулася: і з правага боку цёмна, і з левага боку цёмна,.. толькі снапок святла ад фараў лізаў лужыны на дарозе. Лобан.

3. перан.; безас. у знач. вык. Пра змрочны, цяжкі настрой. На душы .. [Казіка] стала пуста і цёмна. Чарнышэвіч.

•••

Цёмна хоць вока выкалі гл. выкалаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мотар1 ’прывязь, аркан’ (Нас.). Да мата́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ар гл. Сцяцко, Афікс. наз., 30. Аднак Фасмер (2, 664) суадносіць гэту лексему разам з іншымі: чэш. motorný, укр. мото́рний ’лоўкі’, бел. маторныцяжкі’ і інш. з літ. mèsti ’кідаць’, matãras ’верацяно’, matarúoti ’матаць’, лат. matara ’гнуткі дубец’, спасылаючыся на Бугу (РФВ, 72, 192); Мюленбаха–Эндзеліна (2, 566).

Мотар2 ’палка, пры дапамозе якой насілі вёдры, цэбры’, ’ваданос’ (Шат., Мікуц.). Да мотар1 (гл.). Значэнне ’рычаг’ з’явілася пад частковым уплывам лексемы матор (гл.).

Мотар3 ’спецыяльная палка, якой заганялі рыбу ў сетку і кіравалі чоўнам’ (гродз., Нар. сл.). З ⁺мутар, якое да муціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцягну́ць ’зняць, звалачы, украсці’, ’сціснуць, скурчыць, злучыць, змацаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Варл., Сл. ПЗБ, Бяльк.), сцяга́ць, сця́гваць ’знімаць, красці’, ’сціскаць, злучаць’ (Ласт., Некр. і Байк., Янк. 2), сцягці́ ’сцягнуць’ (Сл. ПЗБ), сцягну́цца ’збегчыся, ссесціся (пра тканіну)’ (Сл. ПЗБ), ’паказацца доўгім’ (Ян.), сцяну́цца ’крануцца’ (люб., Жыв. НС), сцегціса ’здоўжыцца’ (ТС), сцягацца ’сцягвацца’ (Сл. ПЗБ), ’схадзіць’ (Варл.), ’цягнуцца доўга’ (Мат. Гом.), сце́гацца ’здоўжвацца, скарачацца’ (ТС), ’змучыцца, змардавацца’ (Растарг.), ’праходзіць марудна, доўга (пра час)’ (ПСл), сця́гвацца ’перасяляцца’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. стѧгнутисѧ ’перасяліцца, перабрацца’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. дыял. стега́цца ’надакучаць, надаядаць’. Да цягнуцца, цягнуць (гл.); меркаванні пра сувязь палескага дзеяслова са значэннем ’надаядаць, надакучаць’ з цяжкі, туга (ЕСУМ, 5, 405) беспадстаўныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ско́к I (род. ско́ку) м.

1. (езда вскачь) скок;

ця́жкі с. каня́ — тяжёлый скок ло́шади;

2. разг. скачо́к, прыжо́к;

у два ~кі апыну́ўся ля акна́ — в два прыжка́ (скачка́) очути́лся у окна́

ско́к II в знач. сказ., разг. скок, прыг;

с. це́раз кана́ву — скок (прыг) че́рез кана́ву

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́таржны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да катаргі (у 1 знач.). Катаржныя работы.. Катаржная турма. Катаржныя лагеры.

2. перан. Невыносна цяжкі, пакутлівы (пра жыццё, працу). Мільёны людзей жылі ў краіне. Але не было ніводнага кутка ў ёй, дзе б ад катаржнай працы не стагнаў, не плакаў, не спяваў сумных песень паднявольны чалавек. Каваль. Штогадовыя дзяржаўныя падаткі, паборы і павіннасці ў карысць мясцовай адміністрацыі рабілі жыццё [селяніна] катаржным. Алексютовіч.

3. у знач. наз. ка́таржны, ‑ага, м.; ка́таржная, ‑ай, ж. Уст. Тое, што і катаржанін, катаржанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпэ́т, ‑у, М ‑пэце, м.

1. Разгон, парывістасць, імклівасць. [Калёсы] коцяцца самі пасля вялікага разгону, і імпэт іх слабее з кожнай хвіляй. Бядуля. — Зірні на ручайкі — з якім імпэтам Яны свідруюць снег, туманах сточаны! Гілевіч. // Гарачы парыў, запал. Працоўны імпэт. □ [Таможнік і жандар] завіхаліся сярод багажу з такой рашучасцю, з такім імпэтам, што нам аж шкада стала: трэба ж нарабіць такога клопату людзям. Лынькоў.

2. Абл. Пах, дух. Калі дзьмуў вецер з поўначы, тут заўсёды пахла смалою, ішоў здаровы лясны імпэт. Чорны. Па хаце расплыўся цяжкі ўдушлівы імпэт атрутлівага самасею. Гартны.

[Ад лац. impetus — парыў, разбег, напор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́жкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае значную вагу пры невялікім аб’ёме. Жыта стаяла, як лес, і кожны колас важкі, нібы наліты золатам. Хадкевіч.

2. перан. Важны па свайму значэнню, значны. Важкі працадзень. // Змястоўны. Вельмі скупы на эпітэты, паэт выбіраў найбольш важкія словы, якія надавалі вершу энергічнасць, вялікае сэнсавае папаўненне і пластычнасць. Шкраба.

3. перан. Пазбаўлены лёгкасці; цяжкі. Важкія крокі. □ І прыносіш ты туды, вадзіца, Важкі сум ад сэрца Кацярыны. Багдановіч.

4. перан. Пераканаўчы. Важкія довады. □ [Прафесар] нешта запісваў у свой блакнот, відаць, збіраўся сказаць сваё важкае слова. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́жы, ‑ая, ‑ае; дуж, дужа.

1. Значнай фізічнай сілы; здаровы, вынослівы. Першы сусед, які прыйшоў пабачыцца з .. [Антосем], быў Яўхім Мядзведзь, дужы, здаравенны мужчына, заядлы паляўнічы. Чарнышэвіч. Спадабалася і сама гаспадыня, гэткая працавітая калгасніца, дзябёлая, дужая. Шамякін. Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж. Прыказка. / Пра часткі цела. Юркавы рукі былі нязвыкла дужыя і па-мужчынску ўпэўненыя. Карпаў.

2. Разм. Вялікі, значны па ступені праяўлення, велічыні. Дужы вецер. Дужы мароз. □ Хвалі дужыя падпёрлі Лёд цяжкі. На дне ракі Тлустыя самы замёрзлі, Спяць пра лета шчупакі... Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што і без дап.

1. Гаварыць, вымаўляць што‑н., суправаджаючы якое‑н. дзеянне; прыгаворваць. Калі лажыўся на далонь З сявенькі завадскі авёс, Я прымаўляў: — Расці, каб конь Браў з ходу лёгка цяжкі воз. Астрэйка. Прымаўляючы «а давай, братка, пабачым, ці смачны дарожны хлеб», .. [Кузьма Чорны] разламаў акрайчык на роўныя кавалкі і адзін падаў мне. Кірэенка.

2. Уст. Угаворваць каго‑н. што‑н. зрабіць. Крыўдна трохі і на бацьку, што прымаўляў .. [Насту] ісці [замуж] — ды стары ён, што ты возьмеш з яго... Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазнава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пазнавання, да пазнання чаго‑н.; які служыць для пазнавання, пазнання. Пазнавальная дзейнасць чалавека. □ Сіла рамана «Глыбокая плынь», яго пазнавальнае і выхаваўчае значэнне ў праўдзівасці адлюстравання гераічных спраў нашага народа ў самы цяжкі перыяд яго гісторыі, у глыбокім савецкім патрыятызме і гуманізме. Гіст. бел. сав. літ.

2. Які даступны пазнанню. Для Фейербаха «рэч у сабе» ёсць «абстракцыя з рэальнасцю», г. зн. свет, які існуе па-за намі, у поўнай меры пазнавальны і які нічым прынцыпова не адрозніваецца ад «з’явы». Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)