мо́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Панаванне ў пэўным грамадскім асяроддзі тых ці іншых густаў, якія праяўляюцца пераважна ў асаблівасцях адзення. Апраналася панна Ядвіга паводле апошняй моды з Вільні. Бядуля. // перан. Агульнае прызнанне, вядомасць у даны час. Мода на эстрадную песню. Мода на кнігу.

2. толькі мн. (мо́ды, мод). Навейшыя фасоны ўбораў. Часопіс мод.

3. Разм. Звычай, прывычка. Аграном колькі часу ідзе моўчкі за фурманкай. Мода ў яго такая. Б. Стральцоў.

•••

(Апошні) крык моды гл. крык.

Выйсці з моды гл. выйсці.

Мець моду гл. мець.

Увайсці ў моду гл. увайсці.

Узяць (займець, паняць) моду гл. узяць.

[Фр. mode.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хи́трость

1. хі́трасць, -ці ж.;

вое́нная хи́трость вае́нная хі́трасць;

взять хи́тростью узя́ць хі́трасцю;

2. (мудрёность) хі́трасць, -ці ж., мудраге́лістасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Невялікае судна для плавання па вадзе. Парусная лодка. Маторная лодка. □ Лабановіч шпарка накіраваўся ў сяло, каб узяць лодку і плысці да Янкі. Колас.

2. Назва некаторых відаў невялікіх ваенных суднаў. Кананерская лодка. Падводная лодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узнача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Стаць на чале каго‑, чаго‑н., узяць на сябе кіраўніцтва кім‑, чым‑н. Узначаліць партызанскі атрад. Узначаліць будаўніцтва завода. □ Камандзір пяхотнага палка ўзначаліў усю групоўку. Няхай. Згуртавалі калектыў, узначалілі барацьбу за тэмпы і якасць камуністы і камсамольцы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пова́дка ж. (привычка) прывы́чка, -кі ж., звы́чка, -кі ж.; (обыкновение) звы́чай, -чаю м.; (наклонность) схі́льнасць, -ці ж., нахі́л, -лу м.; (характер) хара́ктар, -ру м.;

взять пова́дку пана́дзіцца, узя́ць мо́ду, узя́ць (мець) звы́чку (звы́чай);

у соба́ки пова́дка хвата́ть за́ ногу саба́ка ма́е звы́чай (звы́чку) хапа́ць за нагу́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак., каго-што.

1. кім-чым. Узяць, скарыстаць, паставіць узамен другога.

З. сакратара новым.

2. Заняць чыё-н. месца, стаўшы раўнацэнным яму.

Сястра замяніла яму памерлую маці.

3. З’явіцца на змену каму-, чаму-н.

Песня заменіць сум.

4. Выпадкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй, падмяніць.

З. галошы.

|| незак. заме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заме́на, -ы, мн. -ы, -ме́н, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́каць, ло́кця, мн. ло́кці, ло́кцяў, м.

1. Месца згібу рукі, дзе злучаецца плечавая косць з касцямі перадплечча.

Узяць за л.

Блізка л., ды не ўкусіш (прыказка).

2. Старадаўняя мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5 м.

Кусаць (сабе) локці — шкадаваць аб чым-н. упушчаным, непапраўным.

Пачуццё локця — пачуццё сяброўства і ўзаемнай падтрымкі.

|| прым. ло́кцевы, -ая, -ае (да 1 знач.) і лакцявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́віла, -а, мн. -ы, -віл і -аў, н.

1. Палажэнне, якое выражае заканамернасць, пастаянныя суадносіны якіх-н. з’яў.

Граматычныя правілы.

Па ўсіх правілах (так, як трэба; разм.).

2. звычайна мн. Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго-н.

Правілы вулічнага руху.

Правілы ўнутранага распарадку.

3. Склад думак, норма паводзін, прывычка.

Чалавек строгіх правіл.

Узяць сабе што-н. за п.

Як правіла — звычайна, найчасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́дзе, прысл.

1. У нейкім, дакладна невядомым месцы; дзесьці.

Н. пачуўся стрэл.

2. з інф. Няма месца (дзе можна было б што-н. зрабіць, размясціцца і пад.).

Схавацца н.

3. з інф. Неадкуль (што-н. узяць, атрымаць і пад.).

Н. было напіцца.

4. Невядома куды, кудысьці.

Сысці н. з дому.

5. Ужыв. ў выпадках, калі дакладна не вызначаецца час дзеяння.

Прыехалі н. к вечару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак. (разм.).

1. каго-што. Узяць з сабою.

П. памочніка.

2. што і чаго. Дастаць, пазычыць.

П. грошай у каго-н.

3. каго-што. Застаць, заспець.

Нас у дарозе прыхапіла мяцеліца.

4. Прымацаваць, замацаваць чым-н.

П. валасы грэбенем.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пашкодзіць (марозам).

Мароз прыхапіў кветкі або марозам прыхапіла (безас.) кветкі.

|| незак. прыхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)