радыёрэпраду́ктар, ‑а, м.

Тое, што і рэпрадуктар. Банадысю нават здалося, што з боку пасёлка даносіцца вясёлая Музыка — мажліва, там і сапраўды так моцна гучаў вулічны радыёрэпрадуктар. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́рачка ’пахучка звычайная, Clinopodium Vulgare L.’ (Кіс., Сцяшк. МГ, З нар. сл.); ’чалавек, які пільна ўгледзеўся ў што-небудзь, каго-небудзь’ (З нар. сл.). Ад вы́рачыць ’вытарашчыць вочы’. Расліна названа так таму, што мае «кветкі-вочкі»; параўн. яе польскую назву storzysz ад storzyć ’ганарыцца, важнічаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

да́ром нареч.

1. (бесплатно) дарма́;

э́та вещь мне не да́ром доста́лась гэ́тая рэч мне не дарма́ дастала́ся;

2. (напрасно) дарэ́мна, ма́рна, дарма́;

да́ром что дарма́ што;

да́ром не пройдёт так (дарма́) не про́йдзе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тако́лечы ’нядаўна, толькі што’ (Сцяшк.). Няясна; другая частка слова адпавядае ‑колечы (гл.), прадстаўленаму ў спалучэннях каліколечы (гл.), хто‑ко́лечы ’хто-небудзь’, што‑ко́лечышто-небудзь’, утворанаму са спалучэння часціц *‑kole (ESSJ SG, 1, 318) і ўзмацняльнага ‑чы (параўн. цяперачы) або з *tako‑lĕ‑či, гл. так, а таксама ESSJ SG, 1, 305, 319.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

худзе́ча, ‑ы.

Разм.

1. м. і ж. Пра вельмі худога чалавека.

2. ж., зб. Худыя дзеці. За лета гэтая худзеча так адбегаецца па цёпламу пяску, так адап’ецца смачнага вясковага малака, што пад восень дзіўна робіцца, няўжо гэта тыя самыя заморкі? Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абве́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Тое, што і аб’ява. Абвестка на сцяне дома гаварыла, пра што будзе сход. Чорны.

•••

Абвестка дня — тое, што і парадак дня (гл. парадак).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. каго-што, у кім-чым і каго-што. Пазнаць па знешніх прыметах.

П. у сустрэчным старога знаёмага.

Я яе ледзь прызнала: так яна пастарэла.

2. што. Дапусціць рэальнасць, наяўнасць чаго-н., згадзіцца лічыць законным што-н.

П. чые-н. правы.

П. свае памылкі.

3. каго-што кім-чым або за каго-што. Палічыць, зрабіць якое-н. заключэнне пра каго-, што-н.

П. сваім важаком (за важака). Урач прызнаў яго здаровым.

П. факты правільнымі.

4. каго-што. Ацаніць каго-, што-н. па заслугах.

Яго творчасць спачатку не прызналі.

|| незак. прызнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць; -нава́й.

|| наз. прызна́нне, -я, н. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіш, ‑цэдзіць; зак., што.

1. Прапусціць (вадкасць) праз што‑н. для ачысткі. Працадзіць малако праз цадзілку. Працадзіць булён.

2. перан. Вымавіць павольна, неразборліва, не разнімаючы зубоў. — Цікава было б зірнуць на гэты лясок... — скрозь зубы працадзіў Лявон Свірыдавіч. Корбан. Так, так, бачу, і ты, стары, жартаваць ўмееш, — працадзіў, ухмыляючыся, князь. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запратэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Выказаць нязгоду, заявіць пратэст. Што вы, што вы, Нэля Іванаўна, — запратэставаў інжынер. — Хіба я магу так падумаць. Лупсякоў. — Няпраўда! — горача запратэставала Аня. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няла́ска, ‑і, ДМ ‑ласцы, ж.

Непрыхільнасць, нядобразычлівасць да каго‑н. — Як жа гэта так? — узрушылася бабка: — За што такая няласка, такое пакаранне? Што благога вы зрабілі? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)