паставы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да паста 1 (у 1, 2 знач.). Паставая будка. Паставы пункт.
2. Які стаіць на пасту (у 1 знач.). Паставы міліцыянер. / у знач. наз. паставы́, ‑ога, м. Карнікі наляцелі раненька, ачапілі вёску, выставілі паставых скрозь па вуліцы, загадалі нікому не выходзіць з хат. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́ткі, ‑так; адз. няма.
Травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі, радзей белымі або рознакаляровымі кветкамі. Ужо зазелянеў агарод. Цвілі браткі. Чорны. У мяне на стале стаіць букет веснавых кветак. .. Тут і сціплыя незабудкі, і канвалія, і браткі. Дубоўка. Цётка Броня нарвала з грады росных братак і панесла ў палату. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
Круціцца, не рухаючыся з месца (пра колы аўтамабіля, паравоза і пад.). Матор раве, заднія колы буксуюць, а машына стаіць. Хомчанка. // Пра аўтамабіль і пад., у якога колы круцяцца на адным месцы. Ехаць прыйшлося доўга, машыны часта буксавалі. Новікаў. // перан. Не рухацца наперад, таптацца на адным месцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзеравя́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Зроблены з дрэва; драўляны. Дзеравяны ложак, прыбраны сціпла і чыста, прытуліўся да акна. Мурашка. Пад самаю паліцаю, ля сцяны па ўслончыку, стаіць дзеравянае вядро з вадою. Сабаленка.
2. перан. Нерухомы, нежывы. Дзеравяны твар. // Невыразны, бясстрасны. — Ну на табе! Кахаю!.. — вымармытаў я глухім дзеравяным голасам. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спёка, ‑і, ДМ спёцы, ж.
Моцная гарачыня ў паветры, нагрэтым сонцам; спякота. Спёка стаіць тыдзень, месяц, а на небе ні хмурынкі. Бялевіч. Бяру і я з рукі тваёй, Памір, Смарагд жывы аб спёцы на ўспамін. Калачынскі. // Цеплыня, якая выдзяляецца чым‑н. гарачым, нагрэтым. Жалеза холад ды спёка печаў. Летка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссу́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ссунуць.
2. у знач. прым. Набліжаны адзін да другога. На [дзвюх] ссунутых лаўках, там, дзе звычайна стаіць стол, ляжала Таня. Шамякін. // Насуплены, нахмураны (пра бровы). Ссунутыя бровы, маршчакі на лбе і нейкі шкляны бляск вачэй столькі выказвалі болю душы, што Ахтан баяўся паварушыцца. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пра́мара, параўн. у замове: на моры, на прамары стаіць дуб кракарысты, на ім дванаццаць какатоў (светлаг., SOr, 39, 354). Да мора (гл.) з прыстаўкай пра́‑, што выступае ў традыцыйнай формуле замоў і, відаць, мае функцыю ўзмацнення ў адрозненне ад польск. pramorze, чэш. pramoře, серб.-харв. pramore, дзе прэфікс мае значэнне ’першасны, даўні’, параўн. ESSJ, 1, 206. Гл. пра-. параўн. таксама пралес, калі́сь‑пракалі́сь ’вельмі даўно’ (б.-каш., ГЧ), праколісні (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
малато́чак, ‑чка, м.
1. Памянш. да малаток (у 1 знач.); невялікі малаток.
2. Спец. Ударнае прыстасаванне ў некаторых механізмах і інструментах. І сёння стаіць у вачах, як жывы, той дзядзька без шапкі, .. што трымаў на каленях цымбалы, па струнах якіх тупацелі яго малаточкі. Брыль.
3. Спец. Адна са слыхавых костачак сярэдняга вуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапча́н, ‑а, м.
1. Нізкі ложак з дошак на козлах. На цэментовай падлозе стаяў дзеравяны тапчан-койка. Колас.
2. Пакаёвая шырокая лаўка, звычайна са спінкай. На куце пад абразамі Стол стаіць, як пан; Дзве пры ім таўстыя лаўкі І адзін тапчан. Купала. Каля стала па тапчане, на голым сенніку, моцна спіць Ірынка. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усявы́шні, ‑яя, ‑яе.
Кніжн. уст. Па рэлігійных уяўленнях — які стаіць над усім існуючым (эпітэт бога). // Які ідзе ад бога. // у знач. наз. усявы́шні, ‑яга, м. Адна з назваў бога. І ўсё ж такі дадалі [Андрэй і Янка] евангельскія словы, упэўненыя ў тым, што іх пісьмо чыноўніцкіх рук не міне: «Бойся ўсявышняга і не гавары лішняга». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)