сапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. У беспарадку, абы-як пакласці, упхнуць куды‑н., у адно месца. Сапхаць рэчы ў чамадан. / у перан. ужыв. Сапхаў.. [Ляўкоў] у кніжку ўсё: наігранае і перажытае, сваё і падхопленае. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

называ́ць несов., в разн. знач. называ́ть; (давать наименование, называть по имени — ещё) именова́ть; см. назва́ць;

н. рэ́чы сваі́мі імёнамі — называ́ть ве́щи свои́ми имена́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спакава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Скласці, сабраць свае рэчы, багаж і пад. Што датычыць самога Басько, то ён спакаваўся і назаўсёды пакінуў Лісітнік, у якім працаваў настаўнікам аж з самых трыццатых гадоў, калі яшчэ толькі арганізоўваліся калгасы. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бэ́нцнуць ’ударыць рэзка, з сілай’ (Касп., Сцяц.), ’выцяць’ (Сцяшк. МГ), бэнц! ’выклічнік, які выражае хуткае падзенне або ўдар з гукам’ (Нас., Бяльк.); гук ад пляску, калі выцяць па мяккай рэчы’ (КЭС, лаг.). З польск. bęcną́ć, bęc (гукапераймальнае ўтварэнне, гл. Слаўскі, 1, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёмасць, ма́емасць, ма́імысьцьрэчы, прадметы, каштоўнасці, якія знаходзяцца ў чыім-небудзь уладанні’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Бяльк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне ад маёмы, маімый ’наяўны, той, што ёсць’ (Бяльк.), як вядомы, знаёмы і суф. ‑асць. Сюды ж навуковы тэрмін — новаўтварэнне (калька) маёмасны ’звязаны з уладаннем’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахо́ў (піряхо́ў) ’перахоўванне, хаванне ад каго-небудзь’ (Юрч. СНЛ), укр. перехо́в ’хаванне, укрывальніцтва’. Суадносіцца з польск. przećhow, przechówek ’тс’, якія з зах.-прасл. *xovati > бел. хава́ць (гл.). Сюды ж перахоўка ’пераклад рэчы з аднаго тайнага месца ў другое’, ’тайнае трыманне пад вартай’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утапта́ць, утапчу́, уто́пчаш, уто́пча; утапчы́; утапта́ны; зак., што.

1. Умяць, топчучы нагамі.

У. зямлю.

2. у што. Топчучы, уціснуць.

У. акурак у зямлю.

У. у гразь каго-н. (перан.).

3. Складаючы, уціснуць куды-н. усё, многае (разм.) або прыціснуць, умяць.

У. усе рэчы ў чамадан.

У. сена.

4. перан. Многа з’есці чаго-н. (разм.).

У. талерку кашы.

|| незак. уто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблу́біца, ‑ы, ж.

Абл. Лубяны абруч у ручных жорнах; бакавая сценка кругом жорнаў у млыне, дзе сыплецца мука. Там [у млыне] акрамя каменя была многа незвычайнага: і велізарнае кола з зубамі, і кош з жытам, аблубіца і іншыя цудоўныя рэчы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́за, ‑ы, ж.

Пасудзіна для кветак, садавіны і пад. або проста дэкаратыўнага прызначэння. У вазе крыштальнай — Адкуль узяліся зімою? — Цудоўныя ружы. Тарас. [Вера] пасцірала пыл, з шафы падаставала ўсялякія рэчы, якія ўпрыгожвалі калісьці гэтую ўтульную кватэру: сурвэткі, вазы, статуэткі. Мікуліч.

[Фр. vase.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Укласці ў чамадан, увязаць у скрутак і пад. Сёння ў Машы вельмі турботны дзень: трэба спакаваць хатнія рэчы, бо заўтра досвіткам выязджаюць. Гроднеў. Альшэўскі спакаваў у чамадан небагатыя падарункі, пайшоў на вакзал. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)