экзо́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (кніжн.).

Незвычайныя, дзівосныя асаблівасці прыроды, звычаяў, мастацтва, у тым ліку прадметы, з’явы і пад. далёкіх краін.

Усходняя э.

|| прым. экзаты́чны, -ая, -ае.

Экзатычная прырода.

Экзатычныя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкаранёвы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, расце каля кораня. Прыкаранёвае лісце. Прыкаранёвая частка расліны. Прыкаранёвая зона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праро́стак, ‑тка, м.

Сцябло расліны ў пачатковай стадыі прарастання яго з семя; расток. Праросткі ячменю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бады́ліна, ‑ы, ж.

Сцябліна аднагадовай расліны. У высахлых бадылінах кіяшніку шастае зімовы халодны вецер. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяскве́ткавыя, ‑ых.

Расліны, у якіх не бывае кветак і насення і якія размнажаюцца спорамі; споравыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксерафі́ты, ‑аў; адз. ксерафіт, ‑у, М ‑фіце, м.

Засухаўстойлівыя расліны, здольныя пераносіць перагрэў і абязводжванне.

[Грэч. xēros — сухі і phyton — расліна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гербарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што і без дап.

Збіраць і высушваць расліны для гербарыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэ́вавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дрэва, з’яўляецца дрэвам; дрэўны. Дрэвавыя расліны. Дрэвавыя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хімі́зм, ‑у, м.

Спец. Хімічная прырода якога‑н. рэчыва, з’явы, працэсу. Хімізм крыві. Хімізм расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаранко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чаранка; выгадаваны з чаранка. Чаранковыя расліны. Чаранковае лісце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)