пану́расць, ‑і, ж.

Стан панурага. Вочы.. [селяніна] праясніліся, панурасць і заклапочанасць зніклі з твару. Колас. Надзвычайна ўрачыстымі здаваліся дрэвы ў густым бары, паскідаўшыя снегавыя шапкі і зімовую панурасць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камітэ́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камітэта, належыць яму. Спрытны кулачок у свой час паставіў быў справу, што на яго працавалі і камітэцкія ветракі і цагельня. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагадзённы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца многа дзён. Над берагам, над гарадком стаяла глухая цішыня. Толькі шумеў неўгамонна прыбой, але хто заўважыць яго пасля мнагадзённага гулу адкрытага акіяна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паба́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

1. Балавацца, сваволіць некаторы час. Пабалаваліся і годзе.

2. Атрымаць задавальненне ад чаго‑н. — Дай костку .. [Апацею Еўдаксеевічу], не шкадуй... Няхай пабалуецца, ліха копчанае... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паві́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Вішчаць час ад часу, паціху. Лыска павіскваў і, аблізваючыся, глядзеў у вочы.. [Андрушку]. Лобан. Адчайна павісквалі скрыпкі, рассыпаліся з вясёлым перазвонам срэбныя бомы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налі́пнуць, ‑не; пр. наліп, ‑ла і наліпнуў, ‑нула; зак.

Прыліпнуць да паверхні ў якой‑н. колькасці. На боты наліпла гразь. □ Рыдлёўка была вельмі цяжкая. Відаць, наліпла зямля. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што папярэдне намечана, папярэдні план. Блізкая страляніна ўзрушыла ўсіх, зблытала ўсе планы, усе наметкі на бліжэйшую дарогу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

княгі́ня, ‑і, ж.

1. Жонка князя.

2. Нар.-паэт. Нявеста. — Вось ты да дзяўчыны заляцаешся і, ведаю я, любіш ты яе. Чым яна для цябе не княгіня? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старасто́ўства, ‑а, н.

Пасада і занятак старасты. Хоць цётка Ганна з горкай іроніяй ставілася да старастоўства свайго чалавека, але ў справы яго не ўмешвалася, дужа не дапякала. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сціхамі́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Перастаць крычаць, шумець і пад.; супакоіцца. [Дзед Мароз:] — Што за смех, што за шум? Сціхамірыцца прашу. А. Александровіч. Пабурчыць, пабурчыць маці ды сціхамірыцца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)