лесацяга́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Машына для выцягвання з вады і перамяшчэння бярвення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каменедрабі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Машына для драблення камення і інш. горных парод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кафямо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Апарат для драбнення пражаных кафейных зярнят. Электрычнае кафямолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільносушы́лка і льносушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Памяшканне для прасушвання льнотрасты перад апрацоўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расадасаджа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Машына для пасадкі расады агародніны і кармавых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самачарпа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Спец. Механізаванае прыстасаванне для аўтаматычнага чэрпання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенаразбіва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Сельскагаспадарчая машына для разбівання, пераварочвання сена пры сушцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Птушка сямейства крумкачовых з шэрым або чорным апярэннем.

|| памянш. га́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. галчы́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлебасо́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Гасцінны чалавек, які ветліва сустракае і частуе гасцей.

Ён быў вялікі х.

|| ж. хлебасо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. хлебасо́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вясёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Шматкаляровая дугападобная паласа на небе, якая ўзнікае ад праламлення сонечных прамянёў у дажджавых кроплях.

Колеры вясёлкі (колеры сонечнага спектра).

|| прым. вясёлкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)