раскры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., што.

1. Адкрыць шырока, разгарнуць; распасцерці што-н. складзенае.

Р. дзверы.

Р. кнігу.

Р. парасон.

2. Вызваліць ад таго, што накрывае каго-, што-н.; агаліць.

3. Выявіць, зрабіць вядомым што-н. невядомае; выкрыць.

Р. акцёрскія здольнасці.

Р. тайну.

Р. злачынства.

4. Растлумачыць, паказаць сутнасць чаго-н.

Р. змест твора.

5. Знайсці, устанавіць, адкрыць у выніку назіранняў, даследаванняў.

Р. стаянку першабытнага чалавека.

6. Расказаць аб сваіх думках, пачуццях.

Р. свае думкі сябрам.

|| незак. раскрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. раскрыццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приюти́ться

1. знайсці́ прыту́лак, прытулі́цца, мног. папрыту́львацца;

ла́сточка приюти́лась под кры́шей ла́стаўка знайшла́ прыту́лак (прытулі́лася) пад да́хам (страхо́й);

2. прытулі́цца;

ря́дом с фа́брикой приюти́лся ма́ленький до́мик по́бач з фа́брыкай прытулі́лася мале́нькая ха́тка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.

Абл.

1. Хата, дом, прытулак; гаспадарка. Гаварылі, што пан .. [Седасу] падараваў зямлі, і ён мае намер завесці ўласную дамоўку. Чорны. Праляталі чародкі дзікіх качак, спяшаючыся да дажджу знайсці сабе дзе-небудзь у чаротах дамоўку. Васілевіч.

2. Труна, дамавіна. Не часалі дамоўкі яму [гусляру] сталяры, Не заплакалі бліжнія вочы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Выкапаць акопы, траншэі, земляныя шчыліны, зрабіць насыпы для абароны ад варожага агню. Салдаты акапаліся, заслалі акопы травой і ўклаліся спаць. Хомчанка. Вара.. зноў выскоквае са шчыліны і паўзе туды, дзе акапаўся Глінскі. Кулакоўскі. // перан. Знайсці сабе надзейны прытулак; надоўга асесці. А на хутары, паціху, Акапаўся зноў Кузьма. Агародніцтвам заняўся, Засадзіў вялізны сад. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́параць, ‑ру, ‑раш, ‑ра; зак., што.

1. Адрэзаць, выразаць па шве што‑н. прышытае. Выпараць рукаў.

2. Выкалаць чым‑н. вострым. Выпараць вочы.

3. каго. Поручы, прымусіць вылезці адкуль‑н. Выпараць мядзведзя з берлагу.

4. Разм. Знайсці, адшукаць. Адзін ашчадлівы хлопец нават выпараў у сваім скарбіку паўкаробкі зубнога парашку і шчотку. Кулакоўскі.

выпара́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да выпарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяззбро́іць, ‑зброю, ‑зброіш, ‑зброіць; зак., каго-што.

1. Адабраць зброю, зрабіць бяззбройным. Арыштаваныя зрабілі смелы налёт на канвой, абяззброілі яго. Лынькоў.

2. перан. Сваімі паводзінамі, учынкамі пазбавіць мажлівасці і жадання пярэчыць, рабіць насуперак. — Я — камуніст і дырэктар школы, — знешне спакойна адказаў Лемяшэвіч, і гэтая спакойнасць яго абяззброіла сакратара, які звычайна ўмеў знайсці выхад з любога, самага цяжкага, становішча. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бунта́р, ‑а, м.

Удзельнік бунту ​1. Калі Радзівіл акрыяў, дык загадаў працаваць усе лясы аколіцы, каб знайсці бунтара Саўку Траяна. Гурскі. // Той, хто пратэстуе супраць чаго‑н., хто заклікае да рашучых дзеянняў, да перавароту ў чым‑н. [Абаронца:] — Паводка ўваходзіла ў берагі, і бунтары канчалі універсітэт, наступалі на дзяржаўную службу, рабіліся стараннымі чыноўнікамі і дзеячамі ў розных галінах жыцця. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыве́т ’зварот да блізкага пры сустрэчы’ (ТСБМ; шчуч., Сл. ПЗБ), пріве́тка ’прывітанне’ (Бяльк.), прывітанка ’тс’ (Нік. Очерки); сюды ж дзеясловы прыве́ціць ’прыязна, ласкава сустрэць каго-небудзь, аднесціся да каго-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк., Ян.), прыве́ціцца ’прывітацца’ (чэрв., Сл. ПЗБ), прывіта́ць, прывіта́цца (Мік., Байк. і Некр., Пал., ТСБМ; воран., ашм., ігн., Сл. ПЗБ). Маючы на ўвазе ст.-слав., балг. і ст.-рус. формы, можна выказаць меркаванне аб працягу прасл. *privětiti > *privětъ, якое ў сваю чаргу з’яўляецца прэфіксальным утварэннем ад добра адлюстраванага ў славянскіх мовах прасл. *vět‑ (у другой ступені чаргавання — *vit‑). Укр. привіт ’прывітанне, вітанне’, привіта́ти ’прыняць каго-небудзь, павітацца з кім-небудзь’, привіта́тися ’павітацца’, привіта́ння ’прывітанне, вітанне’, рус. приве́т ’прывітанне’, приве́тить ’даць станоўчы адказ свату жаніха пры першым наведванні нявесты’, привита́тъ ’ветліва, ласкава адносіцца, звяртацца да каго-небудзь, берагчы каго-небудзь’, стараж.-рус. привитатизнайсці прытулак’, привѣтъ ’вітанне, зварот; выслоўе, слова; намер’, польск. przywitać się ’прывітацца’, балг. привѐт, прѝвет ’прывітанне’, ст.-слав. привитати ’пасяліцца, знайсці прытулак’, ’намер, (добрая) задума’. Аб развіцці значэнняў лексем, звязаных з *vit‑/vět‑, падрабязней гл. Рудніцкі, 1, 400; ЭСБМ, 2, 165–166; гл. таксама Фасмер, 3, 363; ЕСУМ, 4, 569 (прасл. *privětъ выводзіцца з *privětiti); БЕР, 5, 701.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адасла́ць, адашлю́, адашле́ш, адашле́; адашлём, адашляце́, адашлю́ць; адашлі́; -сла́ны; зак.

1. што. Паслаць, адправіць што-н. каму-н.

А. грошы сыну.

2. каго. Адправіць, накіраваць каго-н. куды-н. з якой-н. мэтай па якой-н. прычыне.

А. дзяцей у вёску.

3. каго (што). Прапанаваць звярнуцца куды-н., дзе можна знайсці даведку; зрабіць спасылку на каго-, што-н.

А. чытача да першакрыніцы.

4. што. Адправіць назад пасланае, вярнуць.

А. назад бандэроль.

|| незак. адсыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адсыла́нне, -я, н. і адсы́лка, -і,

ДМ -лцы, ж.

|| прым. адсы́лачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпы́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Часовы перапынак у якім-н. дзеянні, часовае спыненне чаго-н.

Зрабіць п. на паляне.

Скакаць без прыпынку.

2. Месца, дзе прыпыняецца аўтобус, трамвай, поезд і пад. для пасадкі і высадкі пасажыраў.

Аўтобусны п.

3. Месца, якое можа служыць прыстанішчам, прытулкам.

Знайсці сабе п.

Знакі прыпынку — графічныя знакі (кропка, коска, двукроп’е і г.д.), якія расстаўляюцца ў пісьмовай мове паводле пэўных правіл для сэнсавага і (часткова) інтанацыйнага члянення тэксту.

|| прым. прыпы́начны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).

П. механізм.

П. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)