пракаве́тны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі стары, даўні, векавечны. Дарога была выкаўзаная, добра пратораная саньмі і зацішная, бо ішла яна дзе чарналессем, а дзе і пракаветным борам. Сабаленка. На вачах выпростваў горад свае пракаветныя крывыя вуліцы, падаваўся ўшыркі, рос угору гмахам новых камяніц. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каму-чаму і без дап.

Разм. Спрыяць. Ад самага красавіка надвор’е прыяла людзям. Мележ. [Галіна] адразу ўспомніла знаёмства... Было ў ім нешта ад таго, калі людзі, не ведаючы адзін другога, шчыруюць і прыяюць, бо яны даўно зрадніліся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхрыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Расхінуць шырока на сабе адзенне. Чаго ты расхрыстаўся? // Шырока расхінуцца (пра адзенне, часткі адзення). Крыссе .. [Анісімавага] кажуха расхрысталася і блыталася ў нагах. Сачанка. [Каліберда], відаць, не сачыў за сабою, бо адзенне было страшэнна неахайнае, брудны каўнер.. расхрыстаўся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сму́тна,

1. Прысл. да смутны (у 1, 3 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць смутку, журбы. — Слова гонару, — скардзіўся.. [пан Чарнецкі] — мне смутна, бо з Ядвіськай прыйдзецца развітацца. Бядуля.

3. безас. у знач. вык. Трывожна, неспакойна. Але на сэрцы цяжка, смутна. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сча́ўраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і счаўрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Абл. Счахнуць, зачахнуць. — Не толькі снапок, а і нізкі калгасны паклон нашай навуцы, каб яна ніколі не адрывалася ад зямлі-маці, бо хто ад яе адарвецца, — змарнее, счаўрае, — па-філасофску зазначыў Васіль. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утрая́, прысл.

У тры разы, утрайне. Бацька ўвесь час ездзіў з канём па заработках.., бо чалавек з канём зарабляў удвая, а то і ўтрая болей, чым адзін. Дамашэвіч. Я стаяла ў вестыбюлі завода, разглядаючы вялізную, утрая большую за газетны аркуш, газету. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарысе́й, ‑я, м.

1. У Старажытнай Іудзеі — член рэлігійна-палітычнай партыі, якая абараняла інтарэсы заможных і вызначалася фанатызмам і крывадушшам.

2. перан. Ханжа, крывадушнік. [Лабановіч пра сябе:] А ён... проста — манюка, хітрэц, фарысей, ашуканец,.. фальшываманетчык, бо выдае сябе не за тое, што ён ёсць... Колас.

[Ад стараж.-яўр. pārāš.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вусы́ 1 ’кліны ў адзенні’ (Сакал., Малчанава, Мат. культ., 150; Некр. 166: «белая світка з вусамі»). Да вус (гл.) з-за падабенства па форме; параўн. апісанне рэаліі (Бел. нар. адзенне, 61).

Вусы́ 2, вусэ́ ’прыстасаванне з трох жэрдак у выглядзе трохвугольніка, якое кладзецца на воз для перавозкі сена’ (навагр., Нар. сл.). Відаць, да вус (бо «тарчаць» з двух бакоў воза); параўн. вуса́тые калё́сы ’даўнейшы воз з драўлянай воссю’ (мядз., Жыв. сл.).

Ву́сы 1 ’шнуры, якія прытрымліваюць адтуліну жака ў раскрытым стане’ (КСТ); ’пяньковыя вяроўкі для ўмацавання плыта’ (жытк., З нар. сл.). Да вус (гл.) на падставе вобразнай метафары (бо «разведзены» ў два бакі).

Ву́сы 2 ’асцюкі ў коласе’ (Жд., 2), ву́са ’тс’ (брэсц., Сігеда, вусн. паведамл.; параўн. укр. ву́си ’тс’. Да вус (гл.) з-за падабенства па форме.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вечары́цца 1, мсцісл. вічарі́цца ’пазніцца’ (Бяльк.) утворана ад вечар (гл.) ’частка сутак, якая папярэднічае ночы’, па ўзору пазні́цца (той самы канчатак); перанос семантыкі грунтуецца на тым факце, што вечар — позняя пара сутак, бо перад ім (пасля дня) ёсць надвячорак са змрокам; параўн. рус. кастр. ве́чере ’вельмі позна’, калуж. вечере́е ’пазней вечарам’.

Вечары́цца 2 ’цямнець’ (Нас.). Да вечарэ́ць (< večerěti > večeriti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галаля́дзь ’сукаватае дрэва; месца ў ствале сасны, адкуль расце некалькі сукоў, найчасцей чатыры’ (Яшкін). Па паходжанню складанае слова (ад голы і ляда, лядзь; форму лядзь гл. у Яшкіна пад ляда), але не вельмі зразумелая семантыка гэтага ўтварэння. Паколькі няма іншых даных, этымалогія застаецца досыць праблематычнай. Але іншую версію, як здаецца, прапанаваць нельга, бо фармальна слова галалядзь надта празрыстае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)