аўтарамо́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамонту аўтамабіляў, прызначаны для яго. Аўтарамонтныя майстэрні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лімана́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ліманаду, звязаны з яго вытворчасцю і продажам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымітыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік прымітывізму. Стыль яго [Драздовіча] малюнкаў блізкі да прымітывістаў. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турбакампрэ́сарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да турбакампрэсара, звязаны з яго работай. Турбакампрэсарны рухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмаста́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэрмастата, звязаны з выкарыстаннем яго. Тэрмастатная камера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэтрацыклі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэтрацыкліну, яго вырабу і выкарыстання. Тэтрацыклінавая мазь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нелюбо́ў, ‑бві, ж.

Непрыязнасць, непрыхільнасць. Дагэтуль [Раю] больш хвалявала нелюбоў вучняў да Віктара Паўлавіча, чым яго прыдзіркі да Аляксея. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пага́рдлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пагардлівага. Пагардлівасць да людзей. □ [Блецька] бачыў навылёт Тоўхарта і ненавідзеў яго.. за.. пагардлівасць да сябе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіннамазгавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да спіннога мозга або да яго дзейнасці. Спіннамазгавыя нервы.

•••

Спіннамазгавая вадкасць гл. вадкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лягу́мнічча, легумне́чча ’месца каля гумна або вакол яго’ (слаўг., Яшк.). Да ля 1 і гумно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)