наваява́цца, ‑ваююся, ‑ваюешся, ‑ваюецца; зак.
Разм.
1. Многа, доўга паваяваць; стаміцца, ваюючы. [Аляксандр:] — Наваяваўся за сябе і за тых, што не радзіліся яшчэ. Грахоўскі.
2. Пазбавіцца сілы, моцы на вайне; адваявацца. — Я ўжо наваяваўся... — [Крыўдзін] узняў руку, на якой не было пальца. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакружы́цца, ‑кружуся, ‑кружышся, ‑кружыцца; зак.
Кружыцца некаторы час. Папера мільганула за акном, пакружылася ў паветры і знікла за вагонам. Галавач. Васіль сарваўся з месца, пакружыўся па пакоі — чагосьці не мог знайсці. Даніленка. Мохарт няўмела пакружыўся з Кацяй, сышоў з круга. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́тніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пакутніка і пакутніцтва. Раманюк .. пакляўся адпомсціць ворагу і за пакутніцкую смерць Тараса і за ўсіх нас. Краўчанка. // Які выяўляе пакуты. Палкоўнік, злосны і зняможаны, адкінуўся на падушку, з пакутніцкім выглядам заплюшчыў вочы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ралля́, ‑і, ж.
Узаранае поле, узараная глеба. За горкай было крыху незаворанага поплаву, а далей, аж да самай вёскі, ішла ралля. Кулакоўскі. Над свежай раллёй каркала і круцілася, ходзячы за плугамі, вараннё. Краўчанка. Вязнучы ў свежай раллі, хлопчыкі рухаліся павольна. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкардсме́нства, ‑а, н.
Празмернае імкненне да рэкордаў; захапленне рэкордамі. Другі конкурс шмат новага даў у параўнанні з першым. Калі ў першым былі адзнакі пэўнага рэкардсменства, дык у другім разгарнулася барацьба за якасць работы, за агульны рост усяго калектыву паравознікаў. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сейф, ‑а, м.
Незгаральная металічная шафа для захоўвання каштоўных папер, дакументаў і пад. Прышоўшы да сябе, .. [Шэмет] дастаў з сейфа справу Жыбуртовіча, перачытаў аўтабіяграфію. Лобан. Не за белую косць партызаны памерлі ў Дукоры, не за банкаўскі сейф камсамольцы ў Бабруйску ляглі. Дудар.
[Англ. safe — бяспечны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улажы́цца, улажуся, уложышся, уложыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Умясціцца ў што‑н. Усе рэчы ўлажыліся ў чамадан.
2. перан. Зрабіць, выканаць што‑н. за пэўны тэрмін, не выйсці за межы чаго‑н. вызвачанага. Улажыцца ў рэгламент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цоп, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цопаць — цопнуць. [Уладзік:] — Узлез на хвою: што там у дупле робіцца? Засунуў руку, а мяне за палец — цоп нейкі звярок! Колас. [Рыбак:] — Раптам нейкі шчупачышча цоп за кручок — і на дно! Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырване́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; незак.
Разм. Тое, што і чырванець (у 2, 3 знач.). За гаспадыню! — кажа Аржанец. — Каб за гэтым сталом хутка стаяла яшчэ больш гасцей. — І ён смяецца, гледзячы, як чырванеецца дзяўчына. Брыль. Чырванеліся ў аксамітнай зеляніне ягады. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вято́х ’апошняя квадра месяца’ (Байк. і Некр., Гар., Інстр. I, Карскі 2–3, Касп., КСП, КТС); ’месяц’ (Шатал.). Слова вядома на большай частцы беларускай тэрыторыі (за выключэннем поўдня). За межамі — рус. дыял. ветох ’тс’ (волх., смал., наўг., гарад., СРНГ); ’месяц’ (смал., СРНГ). Ад vetъxъ са зменай націску пасля субстантывацыі прыметніка (або ў выніку семантычнай кандэнсацыі канструкцыі vetъxъ měsenьcь). Гл. першаснае ветах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)