аблысе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Страціць валасы, зрабіцца лысым; палысець. Здавалася.. [бацька] паменшаў, раздаўся ў плячах, зусім аблысеў. Грахоўскі. // перан. Агаліцца, пазбавіцца покрыва. □ Снег хутка раставаў, і за дзень узгоркі аблыселі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблямава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Абшыць па краях палоскай з другога матэрыялу. Аблямаваць падол спадніцы. // перан. Акружыць што‑н., размясціцца вакол чаго‑н. Хмызняк зялёнай стужкай аблямаваў берагі возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аскалёпак, ‑пка, м.

Разм. Тое, што і аскабалак. У расчыненай грубцы ладна гарэлі хвойных аскалёпкі. Быкаў. / у перан. ужыв. [Сітоў] пасмяяўся з маіх страхаў: «Хведар проста некультурны. Аскалёпак старога Зарэчча». Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баро́метр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння атмасфернага ціску. // перан. Тое, што з’яўляецца паказчыкам змен у чым‑н. Проза [Шамякіна] — своеасаблівы літаратурны барометр, дакладны паказальны тых змен.., што адбываюцца вакол нас. «Полымя».

[Ад грэч. báros — цяжар і metron — мера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белано́гі, ‑ая, ‑ае.

З белымі нагамі. Капытамі білі коні — Беланогія ганцы... Глебка. / у перан. ужыв. Беланогія бярозы Падышлі да ручая, Расчасалі свае косы, Паплылі б, калі б не я. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парна́с, ‑а, м.

1. (з вялікай літары). Горны масіў у сярэдняй частцы Грэцыі, дзе, паводле міфалагічных уяўленняў, жылі Апалон і музы.

2. перан. Усё, што звязана з паэзіяй; свет паэзіі.

[Грэч. Parnassos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партыза́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм.

1. Весці партызанскую барацьбу. Нейкі здраднік данёс фашыстам, што былы дырэктар саўгаса партызаніць у тутэйшых лясах. Шчарбатаў.

2. перан. Займацца партызаншчынай (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малапрыкме́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Ледзь прыкметны. Малапрыкметны астравок.

2. перан. Які нічым не вылучаецца сярод іншых. Малапрыкметны чалавек. □ Сярод многіх вялікіх спраў .. [камандуючы] заўважыў і запомніў і гэты малапрыкметны выпадак. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мале́бен, ‑бна, м.

1. Кароткае набажэнства за чыё‑н. здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыках. Малебны ксяндзы па касцёлах Спраўляюць за ўдовіны злоты. Купала.

2. перан. Разм. Дакучлівае навучанне, настаўленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метафізі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да метафізікі, да метафізіка (у 1 знач.).

2. Які мае адносіны да метафізікі (у 2 знач.).

3. перан. Абстрактны, не заснаваны на вопыце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)