птах, ‑а, м.
Разм. Птушка, звычайна вялікая. У непраходнай глухамані гняздзіцца на векавых дрэвах рэдкі птах — чорны бусел. В. Вольскі. Дзед ганарыўся галубамі: маўляў, ні ў каго няма такіх разумных птахаў, як у яго... Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёфіка́цыя, ‑і, ж.
Аснашчэнне (мясцовасці, памяшкання) радыётрансляцыйнымі вузламі, сеткай праваднога вяшчання і радыёвяшчальнымі прыёмнікамі. Радыёфікацыя краіны. □ На шчасце,.. [інжынер] усё-такі зразумеў, чаго студэнты ад яго хочуць, і паабяцаў прыслаць заўтра тэхніка для радыёфікацыі інтэрната. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распе́сціць, ‑пешчу, ‑песціш, ‑песціць; зак., каго-што.
Сапсаваць празмернымі пяшчотамі; зрабіць спешчаным, капрызным, распусным. Распесціць адзінае дзіця. □ Чаму яе Косця зрабіўся такі? Не паважае старэйшых... Мабыць, і [Ганя] распесціла яго, як Ванда Адамаўна свайго сына?! Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рызыка́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Смелы, адважны чалавек. Настойлівыя рызыканты, яны ныралі ў цёмную ноч, мала думаючы дый не ведаючы, што іх чакае, калі зловяць. Брыль. — Бач ты яго, рызыканта! Перад машынай дарогу пераязджаць! Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самасе́ў, ‑севу, м.
1. Прыроднае распаўсюджанне раслін насеннем, што асыпаецца само. Некалі дуб рос выключна самасевам, а цяпер мы высаджваем яго штогод на тысячах гектараў у Беларусі. Мяжэвіч.
2. Тое, што і самасейка. Бяроза-самасеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сане́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Уст. Званок для выкліку слугі, які звычайна прыводзіўся ў дзеянне шнурком. [Маці] трымала яго руку, але нагою.. [Алесь] непрыкметна націскаў на пласцінку начной санеткі ля яе ложка. Караткевіч.
[Ад фр. sonnette — званок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сена́тар, ‑а, м.
Член сената; званне члена сената. Бурсэвіч тут жа пазваніў сенатару Багдановічу, якога добра ведаў, і папрасіў яго ўладзіць справу шлюбу нібыта аднаго знаёмага беспрацоўнага настаўніка, які вымушаны звярнуцца да уніяцкага папа. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скапа́, ‑ы, ж.
Буйная драпежная птушка сямейства ястрабіных, якая жыве каля рэк, азёр і харчуецца рыбай. — Скапа, — адказаў мой сябар, налягаючы на вёслы. — Так.. у літаратуры значыцца, а ў народзе яго проста рыбаловам завуць. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ске́псіс, ‑у, м.
Скептычныя адносіны да чаго‑н., сумненне ў чым‑н., скептыцызм (у 2 знач.). Здарылася так, што перад Іванавымі вачыма прамільгнуў вельмі яскравы выпадак жыцця, які надоўга засмуціў яго нявер’ем і скепсісам. Быкаў.
[Ад грэч. skepsis — разбор, сумненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слу́шны, ‑ая, ‑ае.
Разумны; абгрунтаваны; практычна карысны. Слушная парада. Слушная заўвага. Слушная ідэя. □ Але ж Сямён таксама хоча найлепшага. І прапанова яго слушная. Шыцік. Думка была слушная, і Віктар павінен быў з ёй згадзіцца. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)