крэ́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Тое, што і крактануць. А калі потым ён выпіў і сам, то ад здавальнення моцна крэкнуў — гарэлка, наліўка на вішні, была дужа добрая. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зух, ‑а, м.
Разм. Бойкі, удалы, маладзецкі чалавек; хват. «Ну і сын у цябе, Андрэй Данілавіч! Зух, — кажа [дэкламатар], — сын. Можаш быць спакойны: дарогу ў жыццё ён сам сабе праб’е». Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
Заціхаць, замаўкаць. Тым часам сяло моўкла, ноч усё глыбей і цяжэй насядала на зямлю. Колас. У цесных долах Гвадарамы Каторы дзень не моўкне бой. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несімпаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які не выклікае да сябе сімпатыі; непрывабны. Несімпатычны чалавек. □ [Сцяпан:] — Ну, той [пан] не падобны на свайго. Твар у яго несімпатычны. Ды і прыглядаўся да нас па-шпіёнску. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабрадзя́жыць, ‑брадзяжу, ‑брадзяжыш, ‑брадзяжыць; зак.
Тое, што і навалачыцца, пацягацца. [Мікалай:] — Можа мне калі захочацца пабрадзяжыць, ну то я ўстаў, адвёў шапку і марш, і ніхто мне слова не скажа. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. памок, ‑ла; зак.
1. Мокнуць некаторы час. Памокнуць гадзіну пад дажджом.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.) Змокнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́ша, прысл.
Пяшком, пехатой. — Ну, таварышы, злазьце, — сказаў шафёр пасажырам. — Далей пеша, а мне трэба вяртацца. Новікаў. Ні конна, ні пеша ніхто не пралезе. Згубілася сцежка у Вокаўскім лесе. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыду́мшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто прыдумвае, выдумвае што‑н.; выдумшчык. Слова ўзяў тады Аўсей: — Ну й прыдумшчыкі вы ўсе! Прагну больш за ўсё ў жыцці Аднаго я — падрасці. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самака́тчык, ‑а, м.
Устарэлая назва ваеннаслужачага самакатнай часці. [Сапёр:] — А там ужо з гары і самакатчыкі смаляць, матацыклы з чатыры ўзбілася на мост... Бяжыце, бяжыце, думаю... Ну, значыцца, і ўзарваў... Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Штурхнуўшы, зрушыць з месца. Саштурхнуць камень з дарогі. // Штурхнуўшы, скінуць зверху ўніз. Віктар вярнуўся і нагою саштурхнуў Барташэвіча ў ваду. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)