запхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).
1. каго-што. Уціснуць, упіхнуць куды-н.
З. за пазуху кніжку.
2. што. Заткнуць, закрыць якую-н. адтуліну.
Запхнулі яму анучай рот.
|| незак. запіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і запі́хваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. запіха́нне, -я, н. і запі́хванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
а́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).
1. Аднакратна моцна выкрыкнуць «ах!», выказваючы якое-н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і пад.
Жанчына ахнула.
2. Моцна ўдарыць па чым-н.; выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г.д.
А. палкай па галаве.
|| незак. а́хаць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. а́ханне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акі́нуць, -ну, -неш, -не; акінь; -нуты; зак., каго-што.
Кінуць, пакінуць без увагі, догляду.
А. гаспадарку.
◊
Акінуць вокам (вачыма, позіркам) каго-што (разм.) — агледзець.
Як вокам акінуць, не акінуць вокам (разм.) — пра мноства каго-, чаго-н., вялікую прастору і пад.
|| незак. акіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і акі́дваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праглыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак., каго-што.
Глытаючы, прапусціць праз глотку ў стрававод.
П. кавалак.
З мёдам і цвік праглынеш (прыказка).
П. пілюлю (перан.: моўчкі перанесці абразу).
П. язык (перан.: замаўчаць, перастаць гаварыць; разм.).
П. кнігу (перан.: хутка прачытаць; разм.).
|| незак. праглына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пракалупа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).
1. Калупаючы, зрабіць адтуліну ў чым-н.
П. ямку ў лёдзе.
2. і без дап. Калупаць некаторы час.
|| незак. пракалу́пліваць, -аю, -аеш, -ае і пракалу́пваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
|| аднакр. пракалупну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні.
пракаменці́раваць гл. каменціраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прася́кнуць, -ну, -неш, -не; -нуў, -нула; -ні; -нуты; зак.
1. Пранікнуць куды-н. праз што-н.
Цемра імкнулася п. усюды.
2. перан., што (звычайна ў форме дзеепрым. зал. прош.). Напоўніць якім-н. пачуццём, ідэяй.
Верш прасякнуты пафасам гуманізму.
|| незак. прасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прасякне́нне, -я, н. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.
1. што. Мацней увязаць або закруціць.
П. воз з сенам.
П. гайкі.
2. што. Сагнуўшы, сціснуўшы, падцягнуць пад сябе.
П. пад сябе ногі.
П. губы.
3. перан. Крыху павялічыцца (пра мароз, холад; разм.).
Была адліга, а потым падціснуў мароз.
|| незак. падціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паказа́цца, -кажу́ся, -ка́жашся, -ка́жацца; -кажы́ся; зак.
1. З’явіцца, стаць бачным.
З-за павароту паказалася машына.
2. Прыйсці, з’явіцца дзе-н.
П. дзе-н. пасля доўгай хваробы.
3. каму. Даць каму-н. паглядзець на сябе, агледзець сябе.
Ну, пакажыся, як ты выглядаеш у новым гарнітуры.
П. ўрачу.
|| незак. пака́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
панука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і пану́кваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго (што). Прымушаць рабіць што-н. хутчэй, падганяць (першапачаткова вокрыкам «ну», звернутым да каня).
П. каня.
Гэтых хлопцаў не трэба п. у рабоце.
2. кім. Дэспатычна распараджацца кім-н.
П. падлеткамі.
|| наз. панука́нне, -я, н. і пану́кванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Пра варону: ствараць гукі, падобныя на «кар-кар».
2. перан. Прадказваць няўдачу, няшчасце, бяду (разм.).
Хопіць табе к.
|| зак. нака́ркаць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
Накаркаў бяду на сваю галаву.
|| аднакр. ка́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 знач.).
|| наз. ка́рканне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)