Мелену́ць ’хутка пабегчы’ (ТС). Да малоць (гл.) з пераносам значэння ’малоць’ > ’хутка махаць (нагамі)’. Аб суфіксе ‑nǫ‑ti гл. Слаўскі, SP, 1, 44–45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мяршчы́на, мыршчына ’бязлюддзе (як быццам усё вымерла)’ (малар., Нар. лекс.). Відаць, з умыршчына < умыриты < мерці (гл.). Аб суфіксе ‑шчына гл. Сцяцко, Афікс. наз., 127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Корг ’надводны або падводны камень’ (Яшк.). Параўн. рус. корга ’тс’. Распаўсюджанне на рускай поўначы сведчыць аб запазычанні з карэльск. korgo ’водмель’ (Фасмер, 2, 323).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лагаві́ла, логовьіло ’логава’ (Клім.), ’сцелішча, поле, на якім сцелюць лён’ (Выг., Уладз.). Да логава (гл.). Аб суфіксе ‑іл‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дусі́ць ’душыць’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). З польск. dusić ’тс’ (аб польск. слове Слаўскі, 1, 180–181; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 164–165).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паня́цце ’адна з форм адлюстравання свету ў мысленні чалавека; уяўленне аб чым-н.; веданне чаго-н.’ (ТСБМ). З рус. поня́тие ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 40).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасмятня́, малар. посмітнЛ ’бок дома, які выходзіць у двор’ (Шушк.). Утворана ад укр. посміт ’смецце’. Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 165–166.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пато́пічы ’багна’ (пух., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць < тапіць/ тануць (гл.). Аб суфіксе ‑іч‑ са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патуля́ка ’чалавек, які туляецца па цёмных заканурках, нешта падглядвае ці падслухоўвае’ (КЭС, лаг.). Да туля́цца (гл.). Аб суфіксе ‑ʼака гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Паха́пач, драг. поха́пач ’чапяла’ (Сл. Брэс.). Да па‑ і хапа́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач, які з прасл. ‑ak‑jь, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)