гры́ўня, ‑і; Р мн. грывень і грыўняў; ж.
1. Гіст. Грашовая адзінка ў Старажытнай Русі — злітак серабра вагон каля фунта.
2. Гіст. Сярэбранае або залатое ўпрыгожанне, якое насілі на шыі ў Старажытнай Русі.
3. Уст. Дзесяцікапеечная манета. Пасажыры купляюць, спяшаюцца, соваюць дзецям пятакі, грыўні, на хаду кідаюць ягады ў рот. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
Круціцца, не рухаючыся з месца (пра колы аўтамабіля, паравоза і пад.). Матор раве, заднія колы буксуюць, а машына стаіць. Хомчанка. // Пра аўтамабіль і пад., у якога колы круцяцца на адным месцы. Ехаць прыйшлося доўга, машыны часта буксавалі. Новікаў. // перан. Не рухацца наперад, таптацца на адным месцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1. Пужацца; баяцца, палохацца (звычайна пра жывёлу). На чорным аксамітавым небе трапяталі зоркі, у густым гушчары енчылі сычы, і ад іх крыку коні пудзіліся і стрыглі вушамі. Хомчанка. Бацька нёс на плячах мех мукі, а маці вяла карову, якая пудзілася папялішча. Гурскі.
2. Зал. да пудзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., што.
Вывучыць, засвоіць што‑н. з мэтай далейшага паўтарэння, выканання. Развучыць народны танец. □ Суровы, баявы матыў гэтай незнаёмай песні мне вельмі спадабаўся, і я тут жа, на слых, развучыў яе на раллі. Хомчанка. — [Рыгорка] так хораша вершы чытае. Вось мы яму пра калгас наш даручым развучыць. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагаласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.
Прыняць удзел у галасаванні; аддаць свой голас за каго‑, што‑н. Позна ўночы заракітнянцы прагаласавалі за новага старшыню і разышліся па хатах. Краўчанка. // Разм. Падняць угору руку з мэтай спыніць які‑н. транспарт. На дарозе «прагаласаваў» салдат, і мы ўзялі яго да сябе ў кузаў. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стральба́, ‑ы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. страляць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. За мястэчкам стральба чутна была да самай раніцы. Чорны. // Вучэбныя, трэніровачныя заняткі, у час якіх страляюць па якіх‑н. цэлях. Гэты выпадак здарыўся, калі я быў ваенным лётчыкам. Мы займаліся тады стральбой па наземных цэлях. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрусь і хрусь-хру́сь, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння сухога трэску, хрусту. Снег рыпеў пад нагамі: хрусь, хрусь! — быццам хтосьці цукар грызе. Хомчанка.
2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. хрустаць, хрусцець — хруснуць. З раніцы.. [Сафрона] насцігла няўдача: напароўся санямі на пень, і два пярэднія вязы — хрусь напалам. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не залежыць ад волі, свядомасці. Толькі яшчэ аднаго не мог пераадолець у сабе каваль — гэта пачуцця нейкай міжвольнай гідлівасці да нямецкіх вінтовак і пісталетаў, хоць імі ўжо карысталіся партызаны. Паслядовіч.
2. Выпадковы, ненаўмысны. Асабліва помніцца мне адзін дзень, у які нам давялося быць міжвольнымі памочнікамі дзядзькі Сымона. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рызыко́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з рызыкай, напоўнены рызыкай. Самая цяжкая ўсё-такі служба ў парашутыстаў-дэсантнікаў. Мужная, смелая. І рызыкоўная. Хомчанка. Доўнар ведаў, што яшчэ маладым інжынерам Пазняк пайшоў на рызыкоўную падпольную работу ў тыле ворага. Дуброўскі.
2. Непрыстойны, двухсэнсоўны. Нявеста сарамліва апускала вочы, калі п’яныя, аўдавелыя маладзіцы спявалі рызыкоўныя прыпеўкі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́згіны, ‑гін; адз. няма.
Прыстасаванне насіць сена, салому, зробленае з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя пруткі, дужкі. Алесь зачыніў адрыну, ускінуў на плечы рэзгіны з сенам і паволі пайшоў да кепскага хлява. Чарнышэвіч. Шурка пачаў хадзіць па сена не з рэзгінамі, а з дзяругай. Брыль. Пад павеццю конь скуб з рэзгін сена. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)