дыяле́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Філасофскае вучэнне аб усеагульных законах руху і развіцця прыроды, чалавечага грамадства і мыслення; навуковы метад пазнання з’яў прыроды і грамадства шляхам ускрыцця ўнутраных супярэчнасцей і барацьбы процілегласцей, якія прыводзяць да скачкападобнага пераходу з адной якасці ў другую.
Матэрыялістычная д.
2. Сам працэс такога руху і развіцця.
Д. падзей.
Д. гісторыі.
3. Майстэрства весці спрэчкі, прымяняць лагічныя довады (уст.).
|| прым. дыялекты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Д. матэрыялізм.
Д. метад.
|| наз. дыялекты́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мармы́ль ’бурклівы мядзведзь, чалавек’, ’маўклівы чалавек’ (Касп., Нас., Некр.), ’маўклівы чалавек’ (клім., Мат. Маг.), мармылёк ’капрызнае дзіцё’ (Нас.), лун. мормы́ль ’мармытун, які гаворыць сам з сабой’ (Шатал.), мормэ́ля, мэрмэ́ля ’тс’ (ТС), мармы́ля ’нелюдзень’, ’той, хто незразумела гаворыць’ (докш., Янк. Мат.). Балтызм. Параўн. літ. murmùlis, murmuiỹs ’той, хто няясна гаворыць, бурчыць’ < murmė́ti, marmė́ti ’мармытаць, няясна гаварыць’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лузга́н 1, лузгане́ц, лузга́нік, лузга́нчык ’вялікі спелы арэх, які сам выпадае са шкарлупіны’ (Нас., Дразд., Гарэц.; мсцісл., Мат. Маг.), лузганнё ’ачышчаныя, поўныя арэхі’ (Нас.). Да лузга́ць (гл.). Гл. таксама лузан і лузаць.
Лузга́н 2 ’дзіцё з поўным і чыстым тварам’ (Нас.), лузка́н ’тоўсты чалавек’ (Бяльк.), лузканнё ’здаровыя дзеці’ (Юрч. Вытв.) — у выніку семантычнага пераносу з лузга́н 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
турбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; незак.
1. Праяўляць клопат, трывожыцца аб кім‑, чым‑н. Круглатварая, кірпаносая, з бялявым тварам, ветлівая і вясёлая,.. [Аўдуля] заўсёды турбавалася аб Міхалу. Лупсякоў. — Работы? Шукай, брат, сам. Сам турбуйся аб сабе, — спакойна адказаў Варановіч. Дуброўскі. «За азімыя можна не турбавацца, — разважае Анатоль. — Цяпер на чарзе новыя клопаты: сяўба яравых». Шымук.
2. Хвалявацца, непакоіцца. — Значыць, турбуешся, куды пайсці вучыцца? — гаворыць дзядзька Ахрэм і знімае з Тараскавай галавы папяровую шапку. Юрэвіч. Такім чынам Грамабой і сам ведаў, што яму рабіць: — яшчэ да сямейнай нарады цішком пераказаў некаторым з радні — няхай не турбуюцца, вяселля заўтра не будзе. Крапіва. Справа амаль скончылася, думалася, што турбавацца, уласна, і не было чаго. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што.
1. і без дап. Курыць некаторы час. Андрэй пакурыў і сам пачаў высыпаць кашы. Чарнышэвіч.
2. Скурыць усё, многае. Пакурыць усе папяросы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́нна, прысл.
Вярхом, на кані. Адзін за адным ехалі і конна, і на вазах. Якімовіч. Вайтовіч конна аб’язджаў цяпер палеткі, сам наглядаў, дзе як і што робіцца. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кудла́ч, ‑а, м.
Разм. Пра чалавека з ускалмачанымі валасамі або пра жывёлу з густой поўсцю; касмач. Сам гаспадар, кудлач заспаны, Ідзе на стук неспадзяваны Хадою важнаю індыка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бытапіса́льнік, ‑а, м.
Аўтар твораў, у якіх паказваецца быт; бытапісец. Міколу Нікановіча можна назваць бытапісальнікам свайго часу, усхваляваным апавядальнікам падзей, сведкам і ўдзельнікам якіх ён, быў сам. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звідна́, прысл.
Разм. Ад світання, з самага рання. Звідна давідна ляскаталі пасы, І пілы звінелі на ўсе галасы. Зарыцкі. Да цямна звідна ў рабоце, Гаспадарыць сам сабе. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскілза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Вызваліць ад укладзеных у рот цугляў. Антон саскочыў, раскілзаў каня, а сам сышоў да вады, памыў твар і напіўся з крынічкі. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)