запрада́ць 1, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; зак., каго-што.

Разм. Папярэдне дамовіцца аб продажы каго‑, чаго‑н., атрымаўшы пры гэтым задатак. Запрадаць ураджай. □ — Гэта работа — плод многіх шуканняў, гэта адзіная мэта і вялікая мая праца... Я нікому яе не запрадаваў. Самуйлёнак.

запрада́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разумо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з дзейнасцю розуму, свядомасцю. Разумовыя здольнасці. Разумовае напружанне. Разумовае развіццё. // Які патрабуе напружанай працы розуму, думкі. Разумовая праца.

2. Які існуе або ўяўляецца толькі ў думках. І разумоваму зроку слухачоў упершыню з-за шыза-ліловай заслоны стагоддзяў паўставалі вобразы, тварэнні невядомых забытых майстроў, дойлідаў. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скердзь, скерць ‘галоўны пастух’ (гродз., тальм., трак., Сл. ПЗБ), скерць ‘авечы пастух’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. скердь (skierdź) ‘наёмная праца’ (Яблонскіс), польск. дыял. skʼercʼ ‘вясковы пастух, старшы пастух’. Выводзяць з літ. skėr̃džius, ker̃džius ‘пастух’, што ўзыходзіць да і.-е. *kerdh‑ ‘чарга, стойла, статак’ (Фрэнкель, 242; Сабаляўскас, LKK, 12, 7 і наст. Лаўчутэ, Балтизмы, 33). Анікін (Опыт, 279) мяркуе пра польскае пасрэдніцтва, што патрабуе дадатковай аргументацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нашпігава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак.

1. што. Начыніць (салам, часнаком і пад.). Нашпігаваць мяса. // чаго. Прыгатаваць шпігаваннем у нейкай колькасці. Нашпігаваць гусей.

2. перан.; каго. Разм. іран. Забяспечыць неабходнымі ведамі, звесткамі і пад. Нашпігаваць галаву рознымі ідэямі. □ [Рабочы:] — Бач, гад печаны, нават фабрыку «Праца» ведае. Добра цябе, відаць, нашпігавалі перад тым, як скінуць сюды. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.

Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н. непрыемнага, непажаданага; звыкнуцца з чым‑н. Спачатку не па сэрцы была .. [Кулінчыку] гэта праца. Але з часам прыцярпеўся і здавалася яму, што жыве ён цяпер не так ужо кепска. Сіняўскі. Абвыкся, прыцярпеўся б Васіль у турме, калі б балела яму толькі тое, што арыштант. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прафе́сія ’род заняткаў, працоўнай дзейнасці, які патрабуе пэўнай падрыхтоўкі’ (ТСБМ). Ст.-бел. (XVII ст.) профессия, професия, проффесыяпраца, занятак’ < польск. profesja < лац. professio (Булыка, Запазыч., 268). Сучаснае слова запазычана з заходнееўрапейскіх моў (параўн. франц. profession, ням. Profession) з лац. professio ’публічная заява, уласна афіцыйная заява аб сваім званні; род заняткаў’ праз польск. або рус. (профе́ссия) пасрэдніцтва, гл. Фасмер, 3, 384; Банькоўскі, 2, 780. Прыметнік прафесі́йны з польск. profesyjny (Гіст. лекс., 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарапа́та ’гора, бяда’ (Сцяшк. Сл.), тарапа́ты ’клопат, турботы’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тарапата ’клопат, цяжкасць’ (1606 г., КГС). Параўн. польск. tarapata ’шум, грукат; клопат, турботы’, ’трашчотка’, якое лічыцца крыніцай запазычання (Булыка, Лекс. запазыч., 137), далей выводзяць з ням. Strapanze ’цяжкая праца, клопат’ (Брукнер, 565; ЕСУМ, 5, 520), што няпэўна. Звязваюць таксама з польск. trapacić, trapacować ’мучыць, гнясці, непакоіць’, што з іт. strapazzo, strapazzare ’мука, мучыць’ (Брукнер, 575).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раб, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. У рабаўладальніцкім грамадстве: чалавек, які з’яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка і быў пазбаўлены правоў і сродкаў вытворчасці.

Гандаль рабамі.

Цяжкая праца рабоў.

Паўстанне рабоў.

2. Пра бяспраўнага, паднявольнага чалавека, які знаходзіцца ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго-н.

3. перан., чаго. Чалавек, які поўнасцю падпарадкаваў чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі.

Р. моды.

Р. сваіх прывычак.

|| ж. рабы́ня, -і, мн. -і, -бы́нь іраба́, -ы́ (толькі адз.).

|| прым. ра́бскі, -ая, -ае.

Рабская псіхалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчы́ры, -ая, -ае.

1. Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты.

Ш. чалавек.

Шчырае прызнанне.

Гаварыць шчыра (прысл.). Сказаць ад шчырага сэрца.

2. Задушэўны, інтымны.

Шчырая размова.

3. Сардэчны, душэўны.

Шчырая сяброўка.

4. Пазбаўлены прытворства.

Шчырае шкадаванне.

5. Старанны; верны, адданы, заўзяты.

Шчырая праца.

Ш. змагар за светлую будучыню.

Ш. следапыт.

6. Просты, даверлівы.

Ш. чалавек усяму верыць.

7. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей.

Ш. бор.

Шчырае золата.

Шчырая праўда — сама праўда.

|| наз. шчы́расць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць трэшчыну або дзірку, не зламаўшы зусім. Надламаць сук. Надламаць скрынку.

2. перан. Выклікаць аслабленне фізічных або душэўных сіл. Напружаная праца і гэтае нечаканае няшчасце надламалі.. [Лідзіна] здароўе. Шамякін. Пазіраў я на гэтага рослага шыракаплечага чалавека .. і думаў, што сем месяцаў палону надламалі ў яго нейкую жыццёвую струнку. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)