нізка...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. нізкі (у 1—4 знач.), напр.: нізкааплатны, нізкабортны, нізкагатунковы, нізкадушны, нізкастволы, нізкатэмпературны, нізкаўдойны, нізкаякасны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
павыбіва́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.
Выбіцца, прабіцца на паверхню — пра ўсё, многае.
Дзе-нідзе ўжо павыбівалася першая траўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
што...
Першая частка складаных слоў у знач.: які паўтараецца (у кожны прамежак часу, указаны ў другой частцы), напр.: штовячэрні, штоначны, штосутачны, штохвілінны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экстра..., прыстаўка.
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. словам «найвышэйшы», «звыш», «па-за», «дадаткова», напр.: экстраклас, экстраардынарны, экстразанальны, экстрапошта.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
о́бер-
1. Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае старшынства ў пасадзе, чыне, напрыклад: обер-яфрэйтар, обер-майстар.
2. Разм. Першая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць найбольшую наяўнасць адмоўных якасцей, напрыклад: обер-бандыт.
[Ням. Ober — галоўны, старшы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэка...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «дзесяць», напрыклад: дэкаграм, дэкалітр.
[Ад грэч. déka — дзесяць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэра...
Першая састаўная частка складаных прыметнікаў, якая надае значэнне «шэры», напрыклад: шэравокі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўта... 1,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: 1) аўтамабільны, напрыклад: аўтагараж, аўтазавод, аўтакалона, аўтапарк, аўтатранспарт; 2) аўтамабіль, напрыклад: аўталесавоз, аўтасамазвал, аўтацыстэрна.
аўта... 2,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «аўтаматычны», напрыклад: аўтаперадача, аўтасчэпка, аўтазборка.
аўта... 3,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «самаходны», напрыклад: аўтавагон, аўтадрызіна, аўтагрэйдар.
аўта... 4,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «свой», «уласны» або аснове «сама...», напрыклад: аўтабіяграфія, аўтапартрэт, аўтагравюра, аўтакаментарыі.
[Ад грэч. autos — сам.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
права... 1,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «права 1», напрыклад: праваадносіны, правапарадак.
права... 2,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «правы 1», напрыклад: правабярэжны, правафланговы, праваапартуністычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спарт... (гл. спорт...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «спорт...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: спартзала, спартклуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)