скары́ць, скару, скорыш, скорыць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і пакарыць ​1. Але парода вольны дух Скарыць не здолеў вораг прагны. Крапіва. А мяне перш, за ўсё скарыла душэўная прыгажосць гэтага чалавека. Васілевіч. [Артыст] сказаў два-тры кампліменты дзяўчатам і канчаткова скарыў іх сэрцы. Асіпенка. [Каваль:] — Скарыць Падунскія парогі — гэта справа нялёгкая. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчэ́бень, ‑ю, м.

1. Біты, раздробнены камень, цэгла і пад., які прымяняецца для будаўнічых работ і пракладкі дарог.

2. Дарожнае пакрыццё, дарожны насып, зроблены з такога каменю, цэглы і пад. Тут [на Малахавым кургане] шчэбень церлі танкі ў пудру, І раптам нашае: — Палундра!.. Смагаровіч.

3. Асадачная горная парода, якая складаецца з невялікіх неабкачаных востравугольных абломкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бало́нка1 ’прамавугольная клетка на матэрыі’ (Касп.), ’кратачка, квадрацік’ (Бяльк.: буду ў балонкі ткаць). Метафарычнае ўжыванне слова бало́нка ’(прамавугольнае) шкло ў акне’ (гл. бало́на1).

Бало́нка2парода сабак’. Рус. боло́нка, укр. боло́нка. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў: ням. Bologneser Hündlein, франц. bolonais ’балонскі з Балоньі’. Фасмер, 1, 189; Шанскі, 1, Б, 157. Бел. і ўкр. словы з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́рмур ’цвёрдая горная парода, якая ўжываецца для архітэктурных і скульптурных работ’ (ТСБМ, Нас., Бес.; швянч., Сл. ПЗБ), марму́рак ’папера, афарбаваная пад мармур’, марму́ркавы ’колерам падобны да мармура’ (Нас.), марвовы ’мармуровы’ (мін., Нар. сл.), ст.-бел. мармуръ, марморъ ’мармур’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. marmur, marmor (Булыка, Лекс. запазыч., 141; Кюнэ, 76), якія з лац. marmor ’тс’ < ст.-грэч. μάρμαρος ’камень’, ’бліскучы камень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́ргель ’асадкавая горная парода (з гліністых мінералаў, кальцыту і даламіту)’, слаўг. мэргель, мэрге́ль ’тс’ (ТСБМ, Яшк.), мергелява́ць запазычаны з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 82), у якой з новав.-ням. Mergel ’тс’ < с.-в.-ням. mẹrgil, с.-н.-ням. mergel з с.-лац. margila < лац. marga ’тс’ з кельц. моў, параўн. брэт. marg, уэльск. marl (Клюге₁₂, 387; Вальдэ, 369; Фасмер, 2, 600).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пусты́, -а́я, -о́е.

1. Пра ёмішча: нічым не запоўнены, вольны.

П. кораб.

Пустыя кішэні. 3 пустога (наз.) і Саламон не налье (прыказка). На п. жывот (не пад’еўшы; разм.). П. шар.

Пустая парода (без металу; спец.).

2. перан. Беззмястоўны, беспадстаўны, несур’ёзны.

П. чалавек.

Пустая задума.

Пустая кніга.

З пустымі рукамі (разм.) — нічога не прынёсшы або нічога не атрымаўшы.

Прыйшлі з пустымі рукамі.

Каб табе (яму, вам, ім) пуста было (разм.) — выражэнне лёгкай незадаволенасці чыімі-н. дзеяннямі.

|| наз. пустата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяржа́ўнасць, ‑і, ж.

1. Дзяржаўны лад, дзяржаўная арганізацыя. Палессе выявіла ў сабе многа людзей, якія ў гады вайны сталі народнымі героямі ў справе змагання беларускага парода за сваю волю і незалежнасць, за сваю нацыянальную дзяржаўнасць. Чорны.

2. Уласцівасць дзяржаўнага. — Тут нават, калі ўжо так гаварыць, справа не ў грашах, а ў справядлівасці, у дзяржаўнасці нашай лініі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Біцю́г. Паводле Шанскага, 1, Б, 126, запазычанне (як і ўкр. битю́г) з рус. битю́г ’тс’ (якое тлумачыцца як «конь з ракі Битю́г», у Варонежскай вобласці, дзе быццам была выведзена гэта парода, гл. Праабражэнскі, 1, 27; Фасмер, 1, 169; Шанскі, 1, Б, 126; іншая версія — запазычанне рускага битю́г з цюрк. моў, літ-py гл. Фасмер, там жа; Трубачоў, Дополн., 1, 169; Шанскі, там жа). Некалькі іначай аб цюрк. паходжанні слова Оцін, Этимология, 1970, 230–241.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гала́нкапарода кароў, курэй’ (БРС). Параўн. рус. гола́нка, гала́нка, якое азначае ’галандскую гародніну’, а таксама ’пароду курэй, кароў, гатунак селядца і г. д.’ З гала́ндка < гол(л)андка; ад назвы краіны. Сюды ж і гала́ндка ’грубка’ (Сцяшк. МГ), рус. гала́нка ’тс’. Назва ўзнікла на базе словазлучэння тыпу голландская печь з дапамогай суфікса ‑к(а). Гл. Фасмер, 1, 385; Шанскі, 1, Г, 118. Прынамсі, для назвы ’грубкі’ крыніцай бел. слова з’яўляецца, магчыма, рус. назва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

са́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сала (у 1, 2 знач.). Сальная праслойка. // Зроблены з сала. Сальная свечка.

2. Прызначаны для атрымання сала; з высокім утрыманнем сала. Сальны адкорм. Сальная парода свіней.

3. Забруджаны салам. Сальныя плямы. // Тлусты, блішчасты ад сала. — Дык жа выхадны сёння, — вылазячы з-за стала і выціраючы сальныя вусны, сказаў Гарвась. Хадкевіч.

4. перан. Непрыстойны, грубы, цынічны. Сальны анекдот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)